У Калядны вечар у Смаргоні дапытваюць апазыцыянэра

Уладзімер Шульжыцкі

У Смаргоні 24 сьнежня а палове на сёмую вечара са сваёй кватэры быў забраны на допыт у міліцыю 23-гадовы Ўладзь Шульжыцкі.

Міліцыянты спрабавалі ўварвацца ў хату, тлумачылі, што хлопца выклікаюць на допыт як актывіста перадвыбарчай кампаніі кандыдата ад партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

«Уладзь Шульжыцкі запатрабаваў позву і толькі пасьля таго, як ягонае патрабаваньне выканалі, пайшоў зь міліцыянтамі. Што зь ім зараз — невядома», — паведаміў «Свабодзе» актывіст Алесь Каліта.