У Вэнэсуэле паліцыя разагнала студэнтаў гумовымі кулямі і вадамётамі

У сталіцы Вэнэсуэлы Каракасе паліцыя ўжыла вадамёты і гумовыя кулі для разгону студэнцкай дэманстрацыі.

Паведамляецца як найменей пра трох параненых, у іх ліку апазыцыйны палітык і журналіст.

Студэнты пратэстуюць супраць закону аб узмацненьні дзяржаўнага кантролю за працай унівэрсытэтаў.