ЭЗ: фінансавы крызіс пагаршаецца

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings панізліла крэдытныя рэйтынгі Вугоршчыны і Партугаліі.

Рэйтынг Вугоршчыны паніжаны да ўзроўню, блізкага да крытычнага. Аналітыкі агенцтва сумняюцца, што вугорскі ўрад здолее ўтрымаць бюджэтны дэфіцыт у абяцаных рамках.

Рэйтынг Партугаліі, якая таксама сутыкнулася зь фінансавым крызісам, паніжаны на адну ступень "з тэндэнцыяй да далейшага паніжэньня".

Раней Fitch паведамляў, што можа найбліжэйшым часам панізіць рэйтынг Грэцыі.