Сёньня на штотыднёвым брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных даў афіцыйную ацэнку папярэдняму заключэньню місіі АБСЭ датычна прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, пракамэнтаваў заяву міністра замежных справаў Польшчы Сікорскага, адказаў на пытаньне, як будуць разьбірацца з замежнымі дыпляматамі, што былі на плошчы пасьля выбараў.
МЗС вітае станоўчую ацэнку выбараў, якую далі назіральнікі ад СНД. А вось што да папярэдняга заключэньня місіі АБСЭ, то, на думку прэсавага сакратара беларускага МЗС Андрэя Савіных, экспэрты "не адлюстравалі ўсе станоўчыя зьмены, накіраваныя на забесьпячэньне адкрытасьці і празрыстасьці выбарчай кампаніі". Андрэй Савіных таксама адзначыў:
"Мы вымушаны канстатаваць, што супрацьпраўныя і правакацыйныя дзеяньні, арганізаваныя меншасьцю апазыцыі пасьля закрыцьця выбарчых участкаў, паўплывалі на танальнасьць заяваў прадстаўнікоў АБСЭ і характар іх заключэньня. Мы таксама вымушаныя зьвярнуць увагу на недапушчальнасьць сытуацыі, калі эмацыйная трактоўка падзеяў, што ня маюць прамых адносінаў да выбарчага працэсу, адцягвае ўвагу ад ацэнкі правядзеньня ўласна выбарчага працэсу і вынікаў выбараў".
МЗС Беларусі разьлічвае, што экспэрты АБСЭ змогуць пераадолець "маніпуляцыйны ціск і прафэсійна падыйсьці да падрыхтоўкі заключнай справаздачы аб ходзе выбарчага працэсу ў Беларусі".
Андрэй Савіных паведаміў, што "МЗС адзначае і ўважліва аналізуе ўсе заявы, якія робяцца замежнымі партнэрамі па выніках як прэзыдэнцкіх выбараў, так і падзеяў на Плошчы. Прэсавы сакратар МЗС заявіў:
"Гэтыя заявы зьяўляюцца першай міжвольнай рэакцыяй, яны носяць яскрава выяўлены эмацыйны характар, адсутнічае рацыянальная ацэнка падзеяў... Справакаваныя супрацьпраўныя дзеяньні засланілі сам працэс выбараў і вынікі волевыяўленьня большасьці, што ўражвае".
А вось міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага, які выступіў з рэзкай крытыкай выбараў, як лічаць беларускія ўлады, падманулі інтэрнэт-фальсыфікатары:
"Мяркуючы па лічбах, яму на стол трапілі фальсыфікаваныя дадзеныя, якія, паводле меркаваньняў беларускага МЗС, былі падкінутыя ў інтэрнэт ад імя кампаніі"TNS-Украіна", якая праводзіла экзыт-полы на выбарчых участках".
Андрэй Савіных распавёў, што кіраўнік гэтай кампаніі Мікалай Чурылаў асабіста абверг гэтыя дадзеныя і асудзіў арганізатараў правакацыі. Кампанія "TNS", як і іншыя, што рабілі экзыт-полы, пацьвердзіла перамогу дзейнага прэзыдэнта:
"На жаль, міністар замежных справаў Польшчы на той момант не валодаў гэтай інфармацыяў".
Аднак варта адзначыць, што міністр Сікорскі, даючы беларускім выбарам сваю ацэнку, на зьвесткі кампаніі "TNS-Украіна" не спасылаўся.
На прэсавай канфэрэнцыі 20 сьнежня новааабраны кіраўнік дзяржавы публічна паабяцаў высьветліць, што рабілі на масавай акцыі замежныя дыпляматы. На пытаньні журналістаў, якім чынам з дыпляматамі будуць разьбірацца, Андрэй Савіных адказаў, што дадзенае пытаньне больш зьвязана ня зь Венскай канвэнцыяй, а з дыпляматычнай этыкай і этычнымі паводзінамі дыпляматаў:
"Улічваючы далікатнасьць усяго гэтага комплексу пытаньняў, МЗС Беларусі асьвятляць свае дзеяньні ў прэсе ня будзе".