На прэсавай канфэрэнцыі 20 сьнежня новааабраны кіраўнік дзяржавы публічна паабяцаў разабрацца, што рабілі на масавай акцыі замежныя дыпляматы.
На пытаньні журналістаў, якім чынам з дыпляматамі будуць разьбірацца, Андрэй Савіных адказаў, што дадзенае пытаньне часткова зьвязанае з палажэньнямі Венскай канвэнцыі аб дыпляматычных зносінах.
"У значна большай ступені яно зьвязанае з роляй дыпляматычных службаў і іх значэньнем для ўмацаваньня сяброўскіх адносінаў паміж краінамі. Але больш за ўсё гэта пытаньне зьвязана з дыпляматычнай этыкай і этычнымі паводзінамі дыпляматаў", заўважыў прэсавы сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных"
"Улічваючы далікатнасьць усяго гэтага комплексу пытаньняў, МЗС Беларусі асьвятляць свае дзеяньні ў прэсе ня будзе".