Алесю Атрошчанкаву, прэсаваму сакратару кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай да 10 дзён.
Пра гэта Свабодзе паведаміў яго адвакат Вадзім Мушынскі. Ён сказаў, што спадару Атрошчанкаву да гэтага часу ня выстаўлена абвінавачваньне.
Паводле словаў адваката, прэсавы сакратар Андрэя Саньнікава трымаецца добра, ня страціў прысутнасьці духу і нават падчас размовы жартаваў.
Алеся Атрошчанкава працягваюць трымаць у СІЗА КДБ. Ён знаходзіцца ў камэры, разьлічанай на 4 чалавекі, але цяпер там утрымліваюцца 5 вязьняў.