ААН папярэджвае аб магчымай новай вайне ў Афрыцы

У Кот Д’Івуары можа пачацца новая вайна.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што ў адказ на прызнаньне міжнароднай супольнасьцю перамогі на выбарах апазыцыйнага кандыдата Аласана Уатары дзейны прэзыдэнт краіны Ларан Гбагбо незаконна застаецца пры ўладзе і спрабуе выслаць з краіны міратворцаў ААН.