Каля турмы на вуліцы Акрэсьціна адбылася акцыя салідарнасьці са зьняволенымі былымі кандыдатамі на прэзыдэнта і ўсімі арыштаванымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту "Плошча 2010". Яе арганізавалі лідэры палітычных партый і рухаў разам з актывістамі моладзевых арганізацый.
Былы кандыдат на прэзыдэнта і нядаўні вязень так званай "амэрыканкі" Рыгор Кастусёў прыйшоў да турмы на Акрэсьціна з дзьвума мэтамі: падтрымаць сваіх паплечнікаў і ўсіх арыштаваных на плошчы 19 сьнежня, а таксама знайсьці свайго 22-гадовага сына Андрэя:
"Ён мне пасьпеў патэлефанаваць з аўтазаку, сказаў, што тэлефон яшчэ не адабраны і сказаў, што яго і ўсіх, хто быў побач, усіх зьбівалі. А сёньня ўжо мне патэлефанавала дзяўчына, якая была разам зь ім і паведаміла, што ёй далі штраф і адпусьцілі, бо мае малых дзяцей. А Андрэю далі максымальнае пакараньне -- 15 сутак. Дзе ён зараз я ня ведаю". .
Аляксандр Мілінкевіч, які абвесьціў кампанію салідарнасьці з арыштаванымі ўдзельнікамі "Плошчы 2010" таксама прыйшоў да турмы і паведаміў, што кампанія распачала збор сродкаў: цёплых рэчаў, прадуктаў, прадметаў гігіены і іншых рэчаў. Для палітзьняволеных гэтая падтрымка важная з практычнага і маральнага гледжаньня, сказаў ён:
"І гэтая сустрэча і матэрыяльная дапамога – гэта вельмі важна. Я сам ведаю, як гэта важна, калі ты ў зьняволеньні і прыносяць перадачу менавіта для цябе. Акрамя таго сёньня я напішу ліст да эўрапейскіх лідэраў, кіраўнікам Эўразьвязу пра тое, наколькі важная салідарнасьць зь іх боку і рэальныя дзеяньні".
Аляксандр Мілінкевіч прапанаваў і яго падтрымалі прысутныя скандаваць лёзунг "Свабоду". Моладзевыя актывісты ў сваю чаргу пашыхтаваліся каля сьценаў турмы з запаленымі ў руках сьвечкамі. Яны таксама сьпявалі "Пагоню" і іншыя беларускія патрыятычныя песьні. Аднак неўзабаве кіраўніцтва менскай міліцыі, якое ў вялікай колькасьці прысутнічала каля турмы, загадала разысьціся з пагрозаю ўжыць сілу. Таму адзін з актывістаў Франак Вячорка зьвярнуўся да моладзі:
"Зараз, каб ня здарыліся правакацыі і, каб не стварыць новых палітвязьняў у нашай кране, давайце на знак салідарнасьці, паставім каля падмуркаў гэтай ганебнай турмы нашы сьвечкі, запалім бэнгальскія агні і будзем паціху разыходзіцца".
Адышоўшы ад турмы на некалькі мэтраў, моладзь таксама зладзіла невялікі фэервэрк з пэтардаў. Адна з удзельніцаў акцыі Арына Вячорка на завяршэньне сказала наступнае:
"Я думаю, што трэба прыходзіць штодня і падтрымліваць тых, хто зараз сядзіць у турме. Бо тая жорсткасьць, якая была ўжытая, і тыя масавыя арышты – яны нічым ня могуць быць апраўданыя. Гэта вялікае злачынства. Мы нічога зрабіць ня можам: мы не ўзброеныя і ў нас няма такіх сілаў, але мы можам супрацьстаяць сваім духам. Прыходзячы сюды, мы можам сваім духам падтрымаць людзей, якія ў турме прапусьцяць сьветлае сьвята Калядаў, а некаторыя і новы год і ня здолеюць быць са сваімі сем'ямі. Мы можам іх душэўна падтрымаць і духоўна быць разам зь імі".
Your browser doesn’t support HTML5