79 спэцназаўцаў зьвярнуліся да лекараў пасьля разгону Плошчы

Па мэдыцынскую дапамогу пасьля акцыі апазыцыі, якая прайшла 19 сьнежня, зьвярнулася больш за 100 чалавек.

Пра гэта агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

"Па мэдычную дапамогу зьвярнулася 122 чалавекі, у тым ліку 79 вайскоўцаў МУС. Было шпіталізавана 20 чалавек, зь іх 9 вайскоўцаў МУС. Астатнія пацярпелыя атрымалі амбуляторную дапамогу", — заявілі ў прэсавай службе.



Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у большасьці пацярпелых асноўны дыягназ — выцятая рана:



"Сярод тых, хто зьвярнуўся па дапамогу, у ніводнага пацярпелага не было выяўлена стану, які нясе пагрозу жыцьцю. Стан хворых здавальняючы, яны атрымліваюць лячэньне ў поўным аб'ёме. Дадому было выпісана 6 чалавек, новых паступленьняў не зарэгістравана".


Зьбіты экс-кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў


Зьбіты кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў