Менская крывавая нядзеля – прычыны і наступствы зьбіцьця дэманстрантаў у Менску. Прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі – палітычныя замаразкі? Пэрспэктывы прызнаньня ці непрызнаньня вынікаў выбараў заходнімі краінамі. Будучыня апазыцыі.
Гэтыя тэмы ў “Праскім акцэнце” абмяркоўваюць: з Менску – палітоляг Юры Чавусаў і паліттэхналяг і эканаміст Сяргей Чалы, з Варшавы – экспэрт Цэнтру міжнародных дачыненьняў Войцех Бародзіч-Смаліньскі. Вядучы – Юры Дракахруст.
Дракахруст: Чаму падзеі ў Менску пасьля выбараў разьвіваліся гэтак драматычна? Ці то ўлада, стомленая лібэральнай вольніцай, натхнёная замірэньнем з Крамлём, вырашыла нарэшце паказаць, хто ў доме гаспадар? Ці то апазыцыя не разьлічыла свае сілы, а на думку некаторых – скарысталася адзіным шанцам, каб прадухіліць ці ўскладніць міжнароднае прызнаньне выбараў? Юры
Чавусаў: Назіраецца непасьлядоўнасьць у дзеяньнях уладаў – лібэральныя ўмовы збору подпісаў і агітацыі і такі жорсткі сцэнар у дзень галасаваньня.
Адзін з чыньнікаў – прадказальнасьць сцэнару, да якога рыхтавалася апазыцыя, Плошча, да якой улады былі гатовыя. Ня толькі ў сэнсе разгону. Былі падрыхтаваныя правакатары, якія інсцэніравалі штурм дома ўраду. Карцінка ламаньня дзьвярэй ва ўрадавым будынку была скарыстаная ўладамі як нагода для выкарыстаньня сілавога сцэнару. Гэта не разгон намётавага мястэчка, як падчас мінулай выбарчай кампаніі, а разгон натоўпу, які штурмуе ўрадавы будынак.
Мы бачым, што ўжо ў першыя гадзіны – неадназначныя ацэнкі нават заходніх СМІ.
Зь іншага боку, улада не разьлічыла сілы. АМАПаўцы стрымліваліся падчас гэтай кампаніі і зараз яны адпомсьцілі апазыцыі.
Дракахруст: Сяргей, а вы згодны з інтэрпрэтацыяй Юрыя?
Чалы: Я нязгодны з ацэнкай Юрыя. Пэўная нелягічнасьць у паводзінах уладаў назіраецца. Наўрад ці адбылася зьмена сцэнару. Калі мэтай было стварэньне карцінкі ледзь не дзяржаўнага перавароту, які АМАП быў вымушаны разганяць, відавочна, што карцінка атрымалася не такая. І шанцаў яе атрымаць было вельмі мала.
Я мяркую, што ні ўлады, ні асноўныя апазыцыйныя сілы не былі зацікаўленыя ў тым, каб адбыўся такі крывавы сцэнар. Для апазыцыі гэтыя выбары – прамежкавыя, гэта зьмена пакаленьняў і калі ідзе пэўны рух у бок Захаду, то парлямэнцкія выбары павінны былі прайсьці больш лібэральна, каб атрымаць прызнаньне, якога няма. Улада пайшла на бутафорскую лібэралізацыю, за выключэньне падліку галасоў, і асабліва ў цяперашняй зьнешнепалітычнай сытуацыі яны не былі зацікаўленыя ў такім разьвіцьці падзеяў. Калі раней Расея была галоўным легітыматарам выбараў, то зараз упершыню атрымаўся шанец атрымаць прызнаньне з боку Захаду.
На гэта праца і вялася, і ў пэўны момант склалася ўражаньне, што тут і пазыцыя Расеі ня надта важная. Ёсьць праўдападобная гіпотэза, што не абышлося бяз зьнешняга ўплыву. Калі разважаць з пункту гледжаньня, каму гэта выгадна, то адказ – Расея. Лукашэнка робіцца прэзыдэнтам насуперак ціску Расеі. Які сыгнал даецца на ўсю постсавецкую прастору?
Дракахруст: Войцэх, а як успрымаюцца падзеі 19 сьнежня ўвечары ў Менску ў Польшчы?
Бародзіч-Смаліньскі: Калі адказаць адным словам – гэта шок. Усе на Захадзе шакаваныя тым, што адбылося. Ніхто гэтага не чакаў. Захад будзе нэгатыўна ацэньваць гэтыя падзеі. У мяне толькі ёсьць сумнеў, што афіцыйныя структуры, акрамя таго што скажуць, што выбары былі недэмакратычныя, што нельга так жорстка зьбіваць людзей без важкай падставы, зробяць нейкія сур'ёзныя крокі супраць Беларусі.
У Польшчы ёсьць толькі крытычныя галасы адносна ўладаў, няма крытыкі на адрас апазыцыі. Мне здаецца, што мы былі сьведкамі вялікага тэатру, таму што мы думалі, што ідзе палітычная вайна паміж Менскам і Масквой. Але за два тыдні да выбараў Лукашэнка паехаў у Маскву, сустрэўся з Мядзьведзевым і аказалася, што ніякай інфармацыйнай вайны паміж Беларусьсю і Расеяй няма.
Дракахруст: Гэтыя апошнія дні пра міжнароднае прызнаньне казалі многія. Уладзімер Някляеў за 2 дні да выбараў заявіў, што іх вынікі ўжо нельга прызнаваць, гэтае меркаваньне гучала і пасьля пабоішча ля дома ўраду. Прэзыдэнт Расеі выказаў сваю пазыцыю, заявіўшы, што выбары ў Беларусі – унутраная справа гэтай краіны. "Мы зыходзім з таго, што гэтыя вынікі павінны адлюстроўваць сувэрэнную волю народу Беларусі" – сказаў Дзьмітры Мядзьведзеў. Ці магчымае пасьля такіх выбараў, якія прайшлі ў Беларусі, іх прызнаньне з боку заходніх краін і што гэта наагул такое?
Бародзіч-Смаліньскі: Згоды на санкцыі адносна Беларусі ў заходнім сьвеце няма, бо ёсьць думка, што гэтыя санкцыі будуць рабіць шкоду звычайным беларусам.
Усё пойдзе звыклым шляхам, Захад ня будзе прызнаваць прэзыдэнта Беларусі, але трэба зь некім трымаць адносіны. І будуць адносіны з прэмьер-міністрам.
Дракахруст: Сяргей, а што такое непрызнаньне – разарваць дыпляматычныя адносіны, абвясьціць вайну? Ці прызнаньне, па меншай меры па змаўчаньні, будзе з геапалітычных ці нейкіх іншых меркаваньнях? Віншаваць, магчыма, і ня будуць, але сытуацыя ня зьменіцца ў параўнаньні з той, якая была тыдзень таму. Чалы: Мне няма чаго дадаць, я гатовы падпісацца пад вашым пытаньнем, у якім ёсьць адказ. Лёгіка палітычнага працэсу такая, што збліжэньне Захаду і Беларусі адбываецца і наўрад ці выбары на гэты працэс істотна паўплываюць.
Дракахруст: Юры, адзін з кандыдатаў задаваў рытарычнае пытаньне – ці ёсьць сумленьне ў Захаду, калі ён прызнае такія выбары. Дык ёсьць сумленьне ці няма?
Чавусаў: Такога паняцьця, як прызнаньне выбараў замежнымі дзяржавамі, у прыродзе не існуе. Ёсьць бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ, якое робіць ацэнку выбарчага працэсу. Яно дае ацэнку справядлівасьці выбараў, умоваў агітацыі. Гэта юрыдычная ацэнка.
Што тычыцца палітычных ацэнак, то яна ня можа быць акрэсьленая словам прызнаньне. Інакш мы патрапляем у пастку і блытаем прызнаньне дзяржавы і прызнаньне таго, які рэжым існуе ў гэтай дзяржаве. Я мяркую, што ніякага разрыву дыпляматычных стасункаў з-за таго што адбылося ўчора і адбываецца яшчэ сёньня ў Менску, ня можа быць.
БДІПЧ даў ацэнку выбарчага працэсу, як несвабоднага і несправядлівага, адзначыўшы пры гэтым пазытыўныя моманты на папярэдніх этапах – падчас агітацыі і збору подпісаў.
Што тычыцца Брусэлю і іншых эўрапейскіх сталіцаў, то я мяркую, што нас чакае пахаладаньне стасункаў, але гэтае пахаладаньне будзе нядоўгім, яно зацягнецца літаральна да вясны, пакуль будзе ратыфікацыя Адзінай эканамічнай прасторы з Расеяй, пакуль нейкія іншыя справы беларускі бок будзе вырашаць, а пасьля Лукашэнка ізноў захоча павярнуцца да Захаду, бо патрэбныя крэдыты і мадэрнізацыя, трэба торыць шлях інвэстыцыям заходнім. І будуць зробленыя пэўныя крокі. Дарэчы будзе вызваліць кагосьці з тых, хто будзе пад сьледзтвам па гэтай справе аб масавых забурэньнях, скасаваць сьмяротнае пакараньне альбо зрабіць нейкія іншыя крокі, якія будуць добрай нагодай для заходніх палітыкаў ізноў пачаць вітацца са спадаром Лукашэнкам.
Зразумела, у вельмі кепскім становішчы аказаліся эўрапейскія энтузіясты беларускага шляху да дэмакратыі, такія, як Даля Грыбаўскайце і іншыя, у каго былі ўжо падрыхтаваныя добрыя ацэнкі беларускіх выбараў і можа нават віншавальныя тэлеграмы.
Але я ня думаю. што падзеі ў Менску акажуць значны ўплыў на геапалітычны выбар Беларусі. Мы працягнем дыялёг з Захадам.