Беларуска-расейскія перамовы па газавай тэматыцы заплянаваныя на 21 сьнежня ў Маскве.
Зь беларускага боку перамовы будзе весьці першы віцэ-прэм'ер Уладзімер Сямашка. Плянуецца, што ён сустрэнецца зь віцэ-прэм'ерам Расеі Ігарам Сечыным і кіраўніком "Газпрома" Аляксеем Мілерам, паведамляе "Інтэрфакс".
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі раней заявіў, што "ёсьць усе падставы, каб у гэтым годзе пасьпяхова скончыць перамовы і для Расеі, і для Беларусі па пастаўках і формуле аплаты за газ". Беларускі бок прапанаваў "новыя падыходы ў адпаведнасьці з формулай кошту газу". Яны палягаюць у тым, каб па газавых стасунках выйсьці ў "тройцы" — Беларусь, Расея, Казахстан — на фармаваньне цаны на прынцыпах роўнапрыбытковасьці.