Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка дакладна адказаў на пытаньне, дзе зараз знаходзіцца былы кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Ён сказаў: у сьледчым ізалятары. Але яшчэ ў нядзелю ўвечары лекары на кансыліюме дыягнаставалі чэрапна-мазгавую траўму і зьмясьцілі Някляева ў рэанімацыю.
Але з рэанімацыі ён быў выкрадзены невядомымі, і да 17 гадзін панядзелка ніхто ня ведаў, дзе ён і што зь ім. І МУС, і КДБ, і пракуратура трымалі маўчаньне.
На відэа- і фотаздымках, якія запаланілі інтэрнэт, відавочна, што Някляеў жорстка зьбіты, у яго моцна разьбіты твар. Хуткая дапамога даставіла Някляева з офісу, што на Нямізе, у аддзяленьне рэанімацыі шпіталя хуткай дапамогі. Жонка Вольга Някляева распавяла:
"Галоўны лекар склікаў кансыліюм. Дактары канстатавалі, што пасьля аказаньня першай дапамогі стан яго крыху палепшыўся. Уладзімер Пракопавіч паспрабаваў устаць, але яму зноў стала дрэнна, і ён прылёг зноў. Галоўны лекар сказаў, што праз 12 гадзін абавязкова трэба праходзіць паўторнае абсьледаваньне. Абавязкова пасьля такіх траўмаў".
Някляеву аказалі дапамогу, увялі лекі, зрабілі кропельніцу. Прычым, агульнавядома, што з чэрапна-мазгавой траўмаў, страсеньнем мазгоў чалавеку патрэбны пакой, ён павінен ляжаць. Але далей дзеяньні разгортваліся, як у дэтэктыве. Вольга Някляева працягвае:
“Ён сябе вельмі дрэнна адчуваў, яму зрабілі кропельніцу, увялі сэдатыўныя сродкі, абязбольваючыя. Галоўны лекар сышоў. І літаральна праз 15 хвілін у рэанімацыю проста ўварваліся здаровыя маладзёны ў чорным. Прычым, у гэты момант ні лекараў, ні мэдсёстраў, ні міліцыянта, які там нёс дзяжурства, паблізу не было. Яны сьціснулі мае рукі, я пачала крычаць, прычым галасіла вельмі гучна. Яны схапілі яго. Пры гэтым, сам ён ня мог ісьці, дык яго кінулі на коўдру і пацягнулі волакам".
У аддзяленьне рэанімацыі пабочным людзям трапіць даволі складана. Там заўсёды дзяжураць лекары, мэдсёстры. І дзіўна, што ніхто ня бачыў і ня чуй, як выкрадалі чалавека. Прычым, у прыёмным пакоі зафіксавана, што Някляеў трапіў у шпіталь. Але куды ён падзеўся, ніхто ня ведае – ні рэанімацыя, ні прыёмная галоўнага лекара. А самога галоўнага лекара Віктара Сірэнкі ўвесь дзень не было, намесьнікаў таксама...
І вось Аляксандар Лукашэнка адкрыў таямніцу:
"Міліцыя зьбіла Някляева, ай-яй-яй, ай-яй-яй! Я знаходжу міністра аховы здароўя Жарко ўначы, кажу: "Васіль Іванавіч, я цябе пераканаўча прашу, пракантралюй, акажыце дапамогу. Ты ж разумееш, што смуроду столькі, што далей няма куды". Ён мне кажа: "Ды супакойцеся вы, там драпіна на патыліцы і сіняк пад вокам...” Някляеў рвецца на плошчу, бо там безь яго ўжо дзеляць уладу. Падзеі на плошчы скончыліся. Сабралі кансыліюм, яго накіроўваюць на амбуляторнае лячэньне. Тэлефануе мне міністар і кажа: "Ды мы яго са шпіталя вытурыць ня можам. Пад дзьвюма коўдрамі схаваўся". Знайшоў там адстойнічак, дзе вырашыў ціхенька адляжацца. Ня выйдзе!"
Такім чынам, цяпер моцна зьбіты былы кандыдат у прэзыдэнты з чэрапна-мазгавой траўмай адлежваецца ў іншым – як выказаўся дзейны кіраўнік дзяржавы – адстойніку: у сьледчым ізалятары.
Але з рэанімацыі ён быў выкрадзены невядомымі, і да 17 гадзін панядзелка ніхто ня ведаў, дзе ён і што зь ім. І МУС, і КДБ, і пракуратура трымалі маўчаньне.
На відэа- і фотаздымках, якія запаланілі інтэрнэт, відавочна, што Някляеў жорстка зьбіты, у яго моцна разьбіты твар. Хуткая дапамога даставіла Някляева з офісу, што на Нямізе, у аддзяленьне рэанімацыі шпіталя хуткай дапамогі. Жонка Вольга Някляева распавяла:
"Галоўны лекар склікаў кансыліюм. Дактары канстатавалі, што пасьля аказаньня першай дапамогі стан яго крыху палепшыўся. Уладзімер Пракопавіч паспрабаваў устаць, але яму зноў стала дрэнна, і ён прылёг зноў. Галоўны лекар сказаў, што праз 12 гадзін абавязкова трэба праходзіць паўторнае абсьледаваньне. Абавязкова пасьля такіх траўмаў".
Някляеву аказалі дапамогу, увялі лекі, зрабілі кропельніцу. Прычым, агульнавядома, што з чэрапна-мазгавой траўмаў, страсеньнем мазгоў чалавеку патрэбны пакой, ён павінен ляжаць. Але далей дзеяньні разгортваліся, як у дэтэктыве. Вольга Някляева працягвае:
Яны сьціснулі мае рукі, я пачала крычаць, прычым галасіла вельмі гучна. Яны схапілі яго. Пры гэтым, сам ён ня мог ісьці, дык яго кінулі на коўдру і пацягнулі волакам
У аддзяленьне рэанімацыі пабочным людзям трапіць даволі складана. Там заўсёды дзяжураць лекары, мэдсёстры. І дзіўна, што ніхто ня бачыў і ня чуй, як выкрадалі чалавека. Прычым, у прыёмным пакоі зафіксавана, што Някляеў трапіў у шпіталь. Але куды ён падзеўся, ніхто ня ведае – ні рэанімацыя, ні прыёмная галоўнага лекара. А самога галоўнага лекара Віктара Сірэнкі ўвесь дзень не было, намесьнікаў таксама...
І вось Аляксандар Лукашэнка адкрыў таямніцу:
Тэлефануе мне міністар і кажа: "Ды мы яго са шпіталя вытурыць ня можам. Пад дзьвюма коўдрамі схаваўся". Знайшоў там адстойнічак, дзе вырашыў ціхенька адляжацца. Ня выйдзе!"