Сёньня прадстаўнікі дэмакратычнай грамадзкасьці сабраліся на плошчы Незалежнасьці, каб працягнуць акцыю пратэсту «Плошча 2010». Як і напярэдадні, акцыя была жорстка падаўлена сілавікамі, а яе ўдзельнікі зьбітыя і арыштаваныя.
На плошчу Незалежнасьці прыйшлі каля двух дзясяткаў чалавек. Сярод іншых — актывіст Моладзі БНФ Алесь Каліта, Маладога Фронту Мікола Дземідзенка, прадпрымальнік Аляксандр Макаеў. Яны сталі насупраць дома ўраду, разгарнуўшы плякат «Сыходзь». Сваю акцыю яны прымеркавалі ў працяг «Плошчы 2010», якая адбылася напярэдадні.
Макаеў: «Сёньня ў нас таталітарная краіна: няма выбараў, няма падзелу ўладаў. Гэта нават тое, што гарантавана Канстытуцыяй краіны. І гэты гарант празь некалькі дзён будзе класьці руку на Канстытуцыю і зноў будзе хлусіць, што ён гарант гэтай Канстытуцыі, якую сам жа і парушае. Беларускі народ учора адчуў дух свабоды і гэты дух дасьць штуршок да Свабоды, і таму мы сёньня прыйшлі».
Карэспандэнтка: «Мікола, што ведаеце пра сваіх паплечнікаў?»
Дземідзенка: «У нас вельмі шмат затрыманых і мы нават ня можам вызначыць сьпіс, бо некаторыя людзі не адгукаюцца, а некаторыя хаваюцца. Да прыкладу, учора мы сышлі з акцыі з Настай Палажанкай. Яна паехала дадому, а празь некаторы час напісала праз СМС, што ў яе кватэру ўжо ломяцца АМАПаўцы. Жахлівая сытуацыя насамрэч».
Удзельнікі другога дня «Плошчы 2010» здолелі прастаяць ня больш за 5 хвілін — з розных бакоў на плошчу сталі заязджаць мікрааўтобусы зь якіх павыскаквалі людзі ў цывільным, адабралі ў пратэстоўцаў плякат, а саміх павалілі на сьнег, білі нагамі. Затым заштурхалі ў мікрааўтобусы. Цягам гадзіны такія напады міліцыянтаў паўтарыліся некалькі разоў. Гэтак быў арыштаваны Славамір Адамовіч, які прыйшоў паглядзець на падзеі. Прыйшлі на плошчу таксама і людзі сталага веку. Вось што яны казалі пра пабачанае і пачутае:
«Пасьля ўчорашняй акцыі затрыманыя паведамлялі: 130 чалавек усю ноч стаялі на марозе з паднятымі ўгору рукамі. Сярод іх была нават цяжарная жанчына. Гэта нармальна? Гэта не нармальна. Гэта ня тая краіна, у якой бы мы жадалі жыць, гадаваць нашых дзяцей. Мы хочам вяртацца дадому, мы хочам вяртацца з-за мяжы, каб тут было ўтульна і добра нашым дзецям, нам і нашым бацькам. Мы жадаем, каб нас пакінулі ў спакоі, не заміналі будаваць сваё жыцьцё і сваю краіну».
У аўторак 21 сьнежня на плошчы Незалежнасьці мае прайсьці трэці дзень акцыі «Плошча 2010».
Your browser doesn’t support HTML5