Сёньня на волю выйшлі два былыя кандыдаты ў прэзыдэнты: прадстаўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў і прадпрымальнік Дзьмітры Вус. Абодва яны былі схопленыя 19 сьнежня падчас падзеяў каля Дому ўраду.
У размове са «Свабодай» спадар Кастусёў сказаў, што сёньня яму прапанавалі выйсьці на волю. Але для гэтага былы кандыдат спачатку мусіў падпісаць паперу, у якой ён абяцае зьявіцца пры першым жа выкліку праваахоўных органаў. Рыгор Кастусёў сказаў, што ён папрасіў нейкі час для роздуму. Узважыўшы сытуацыю, прадстаўнік партыі БНФ вырашыў, што ён нічога не губляе, калі пагодзіцца на такую прапанову.
За кратамі ў экс-кандыдата быў пэўны час паразважаць над усім, што адбылося апошнім часам. І таму на пытаньне «Свабоды», хто вінаваты ў тым, што адбылося вакол Дому ўраду, Рыгор Кастусёў адказаў так:
«У мяне ёсьць інфармацыя дваякага характару. Тое, што пачалі ламаць дзьверы і біць вокны — гэта проста правакацыя. І там адназначна праглядаецца сьлед сілавых структураў. Адзінае пытаньне чыіх — беларускіх ці расейскіх? Гэта, як вы разумееце, на ўзроўні чутак. Дакумэнтальна гэта нідзе не пацьвярджаецца. Але адназначна гэта правакацыя. Цікава было б паглядзець на твар гэтага чалавека. Можа, нехта пазнаў бы, дзе ён працуе».
Сёньня ж выйшаў на свабоду і яшчэ адзін экс-кандыдат у прэзыдэнты, Дзьмітры Вус. Пра гэта паведамілі журналістам прадстаўнікі яго выбарчага штабу. Аднак сам былы прэтэндэнт на найвышэйшую дзяржаўную пасаду з журналістамі дагэтуль не кантактуе. Ягоны мабільны тэлефон знаходзіцца ў працоўным рэжыме, але спадар Вус на званкі не адказвае.
Уначы 20 сьнежня пасьля сілавога разгону апазыцыйнай акцыі Дзьмітрыя Вуса забралі ў КДБ Беларусі. І выпусьцілі яго толькі ў другой палове дня. Ад імя былога кандыдата ў рэдакцыі шэрагу мэдыяў накіравалі яго заяву. Ён асуджае сілавую спробу захопу будынку Дома ўраду. А свой удзел на першым этапе акцыі ён тлумачыць тым, што спадзяваўся на выключна мірны яе характар.

Там адназначна праглядаецца сьлед сілавых структураў. Адзінае пытаньне чыіх — беларускіх ці расейскіх?