Невядомыя ў чорным зьбілі някляеўцаў. Някляева забрала хуткая дапамога

У той час, як калёна прыхільнікаў Уладзімера Някляева рушыла зь Нямігі ў бок Кастрычніцкай плошчы, на людзей наляцелі каля 50 чалавек у чорным. Прыхільнікаў Някляева пачалі брутальна зьбіваць, узрываліся шумавыя гранаты і пэтарды.

Захопленая гукаўзмацняльная апаратура.

Cьведка надзвычайнага здарэньня на Нямізе Мікола Статкевіч удакладніў, што машына ДАІ перагарадзіла дарогу аўтамабілю з гукаўзмацняльнай апаратурай, а таксама людзям, якія накіроўвалася на Кастрычніцкую плошчу.

Уладзімер Някляеў страціў прытомнасьць, яго забрала хуткая дапамога.

Моцна зьбіты актывіст кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзьмітрыеў.

Каля 40 чалавек затрыманыя.