Лідэра Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча вінавацяць у збройным нападзе. На сайце Гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных спраў Менску зьявілася паведамленьне, у якім сьцьвярджаецца, што Дашкевіч быў затрыманы ў суботу за ўдзел у бойцы.
Паведамляецца, што абвінавачаныя былі затрыманыя ў 16:30 ў двары жылога дому па вуліцы Янкі Брыля, пасьля таго, як на тэлефонны нумар "102" нібыта паступіў званок ад сьведкі бойкі.
"У ходзе разьбіральніцтва было ўстаноўлена, што Дашкевіч з двума прыяцелямі (Лобаў Эдвард і Лазар Дзяніс), па названым адрасе з хуліганскіх памкненьняў беспадстаўна і наўмысна, кулакамі і мэталічным цьвікадзёрам зьбілі двух грамадзян.
Па гэтым факце ў дачыненьні да Дашкевіча, Лобава і Лазара распачатая крымінальная справа па ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэксу РБ (Хуліганства)", – гаворыцца ў заяве ГУУС Менску.