Чавэс: "Твая перамога, брат Аляксандар, гэта наша перамога!"

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс у сваім тэлевізійным звароце да нацыі выказаў сваю ўпэўненасьць у тым, што дзейны беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка пераможа і на сёньняшніх выбарах.

Як паведамляе нямецкае выданьне Die Welt, у тэлезвароце Чавэс таксама зьвярнуўся наўпрост да Лукашэнкі:

“Мы ўпэўненыя, што ты пераможаш! Гэта годная перамога, перамога гераічнага народу, сацыялізму, свабоды. Твая перамога, брат Аляксандар, гэта наша перамога!"