Кандыдат Статкевіч галасаваць адмовіўся

Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч заявіў нашаму радыё, што ён ня будзе асабіста прымаць удзел у галасаваньні на выбарах прэзыдэнта:

"Гэта ня толькі прынцыповая пазыцыя, тут ёсьць і тэхнічны складнік. Думаю, што краіна перажыве калі я не прагаласую, але мабыць горш будзе, калі я не буду на плошчы. Арганізоўваць апэрацыю па майму галасаваньню з аховай – не варта. Тым больш, што ёсьць другі складнік – мы ж ведаем як праходзяць выбары. Я не раю іншым майму прыкладу сьледаваць, хай хаця б хаця падумаюць куды ваш бюлетэнь падзець, парваць, зьнішчыць, і то праца. Я гэта ўжо даўно ацаніў – гэта імітацыя выбараў, балаганчык. Наглядзеліся. Тыя, хто спадзяваўся на нейкую лібэралізацыю, нейкі другі тур, я думаю, што яны жорстка памыліліся. У нас няма іншага выйсьця як прымусіць іх да дэмакратыі. А інструмэнт адзін – Плошча".