Цэнтравыбаркам Малдовы перанёс на 18-га сьнежня абвяшчэньне вынікаў пералічэньня галасоў на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. Як паведаміў сакратар выбарчай камісіі Юры Чокан, з прычыны сьнегападу і дрэннага стану дарог патрэбныя дакумэнты своечасова не паступілі ў Кішынэў.
Рашэньне пералічыць галасы было прынятае на патрабаваньне Партыі камуністаў, якая заявіла пра парушэньні пры афармленьні выніковых пратаколаў.
Рашэньне пералічыць галасы было прынятае на патрабаваньне Партыі камуністаў, якая заявіла пра парушэньні пры афармленьні выніковых пратаколаў.