У Сэнаце ЗША гатовыя слухаць 12 гадзін тэкст дамовы з Расеяй

Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы зьвінаваціла сенатара Рэспубліканскай партыі Джыма Дэмінта ў перашкодах ратыфікацыі новай дамовы Расеі па сыстэме проціракетнай абароны.

Дэмінт заявіў, што будзе дамагацца зачытваньня ў сэнаце поўнага тэксту дакумэнту. Гэта можа заняць 12 гадзінаў.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дому Робэрт Гібс назваў заяву Дэмінта чарговай палітычнай перашкодай для нацыянальнай бясьпекі ЗША.