2010 год у фотаздымках

Праваслаўныя хрысьціяне купаюцца ў ледзяной вадзе на Вадохрышча, 19 студзеня, у манастыры "Новы Ерусалім" пад Масквой.

Дубайская вежа "Бурдж Халіфа", самы высокі хмарачос у сьвеце, падсьвечваецца лазэрамі падчас цырымоніі адкрыцьця 4 студзеня.

Жанчына, выратаваная з-пад завалаў ў Порт-а-Прэнсе пасьля разбуральнага землятрусу, які абрынуўся на Гаіці, 12 студзеня. Па ацэнках гаіцянскага ўраду, у выніку землятрусу больш за 200 тыс. чалавек загінулі і 1 млн. застаўся без прытулку.

Новы Патрыярх Сэрбскай Праваслаўнай Царквы, япіскап Ірынэй, быў узьведзены на пасаду 23 студзеня ў катэдральным саборы Бялграду.

Воблака смогу і пылу над афганскай сталіцай Кабулам, 21 студзеня.

Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад наведвае выставу лязэрных тэхналёгій ў Тэгеране 7 лютага.

Прыхільніца Віктара Януковіча сьвяткуе яго перамогу у прэзыдэнцкіх выбарах ва Ўкраіне 10 лютага.

Грузінскія спартоўцы нясуць сьцяг з чорнай стужкай на цырымоніі адкрыцьця зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры 12 лютага, неўзабаве пасьля таго, як падчас падрыхтоўкі загінуў іх таварыш па камандзе Надар Кумарыташвілі.

Жанчына смуткуе на станцыі мэтро "Лубянка" ў Маскве 30 сакавіка пасьля таго, як ад нападу тэрарыстаў-самазабойцаў у мэтро загінулі па меншай меры 39 чалавек.

Пратэстоўцы спрабуюць забраць гранатамёт у вайскоўца падчас сутыкненьняў у сталіцы Кыргызстану Бішкеку, 7 красавіка. Пратэсты апазыцыі і кровапралітныя сутыкненьні ў красавіку прывялі да зьвяржэньня прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас падпісаньня Дагавору аб СНУ у Пражскім Градзе 8 красавіка. Гістарычнае пагадненьне, дасягнутае пасьля некалькіх месяцаў перамоў і затрымак, значна скарачае ядзерныя арсэналы абедзьвюх краін.

Паўночнае зьзяньне над попелам з вулькану ў Ісьляндыі ўвечары 22 красавіка.

Бойка дэпутатаў падчас сэсіі ўкраінскага парлямэнту ў Кіеве 27 красавіка. Апазыцыйныя заканадаўцы пачалі кідаць яйкі і дымавыя шашкі, пасьля таго як заканадаўцы ўхвалілі пагадненьне, якое дазваляе расейскаму Чарнаморскаму флёту застацца ў Севастопалі да 2042 году.

Паліцыянт падае пасьля патрапленьня ў яго бутэлькі з кактэйлем Молатава каля грэцкага парлямэнта ў Афінах падчас агульнанацыянальнага страйку 5 траўня.

Вайсковыя самалёты над цэрквамі Крамля падчас рэпэтыцыі вайсковага параду на Чырвонай плошчы ў Маскве 9 траўня ў гонар 65-угодкаў перамогі Савецкага Саюза над нацысцкай Нямеччынай.

Гіганцкі правал, выкліканы дажджамі трапічнага шторму "Агата" ў горадзе Гватэмала 1 чэрвеня.

Чайка ў нафце 4 чэрвеня на беразе выспы Іст-Гранд-Тэры, штат Луізіяна, ЗША. Мільёны барэляў нафты вылілася ў Мэксыканскі заліў на працягу некалькіх месяцаў пасьля выбуху ў красавіку на нафтавай вышцы ВР, выклікаючы масавыя экалягічныя і эканамічныя страты.

Заўзятарка дзьме ў міні-вувузэлу на цырымоніі адкрыцьця чэмпіянату сьвету па футболе ў Ёганэсбургу 11 чэрвеня.

Расейскі праваслаўны сьвятар дабраслаўляе касьмічны апарат "Саюз ТМА-19" перад запускам з касмадрому Байканур у Казахстане 14 чэрвеня.

Афганская дзяўчынка побач зь лягерам бежанцаў у Кабуле 8 ліпеня.

Басьнійскіх жанчына дакранаецца надмагільляў на могілках мэмарыяльнага Патакары каля Срэбраніцы ў Босьніі 11 ліпеня, калі басьнійцы адзначалі 15-годзьдзе масавых забойстваў у Срэбраніцы каля 8000 мужчын мусульманаў сэрбскімі вайскоўцамі.

Жыхары пакістанскай правінцыі Бэлуджыстан чапляюцца за вяроўку, праходзячы праз паводку 23 ліпеня.

Чалавек сядзіць на зямлі побач з домам, які гарыць, у расейскім горадзе Выкса непадалёк ад Ніжняга Ноўгараду 29 ліпеня.

Міліцыя затрымала лідэра расейскай апазыцыі Барыса Нямцова ў Маскве 31 ліпеня за спробу правесьці несанкцыянаваны мітынг у абарону права на свабоду сходаў.

Расейскія міліцыянты затрымліваюць пратэстоўцаў супраць высяканьня часткі Хімкінскага лесу.

Вайсковец ЗША нясе свой багаж на авіябазе Таліл, рыхтуючыся пакінуць Ірак 15 жніўня.

Мужчыны-мусульмане чытаюць Каран падчас сьвятога месяцу Рамадан у Храме імама Хусэйна ў Карбале ў Іраку 18 жніўня.

Грузінскія ўцекачы з Абхазіі: 52-гадовая Мазула Абрамішвілі (зьлева) і 49-гадовая Нуну Басарыя з зашытымі вуснамі падчас галадоўкі ў Тбілісі 25 жніўня знак пратэсту супраць рашэньня ўладаў выселіць іх зь іх дома.

Ахвяры паводкі ў Пакістане атрымліваюць дапамогу ў Кот Аду 30 жніўня.

Прыхільнікі прэм'ер-міністра Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, лідэра кіруючай Партыі справядлівасьці і разьвіцьця на мітынгу ў паўднёва-ўсходнім горадзе Дыярбакыры 3 верасьня.

Афганскія жыхары нагружаюць асла з выбарчыя матэрыялы ў даліне Пандшэр напярэдадні нацыянальных парлямэнцкіх выбараў.

Мэр Масквы Юрый Лужкоў выступае ў сродках масавай інфармацыі 18 верасьня ў часе працяглага палітычнага супрацьстаяньня з Крамлём.

Дзяўчынка трымае сьцяг Паўднёвай Асэтыі падчас сьвяткаваньня ў сталіцы рэгіёну Цхінвалі 20-годзьдзя Дэклярацыі незалежнасьці ад Грузіі 20 верасьня.

Жанчыны-курсанткі афганскай нацыянальнай арміі на выпускной цырымоніі ў Кабуле 23 верасьня.

Пікет перад штаб-кватэрай ААН у Нью-Ёрку ў знак пратэсту супраць зьяўленьня іранскага прэзыдэнта Махмуда Ахмадзінэжада на 65-й Генэральнай Асамблеі ААН 23 верасьня.

На выбарчым участку ў Кіргізстане падчас парлямэнцкіх выбараў 10 кастрычніка.

Перапісчык запаўняе форму ва Ўладзівастоку на Далёкім Усходзе Расеі 14 кастрычніка падчас агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва.

Супрацоўнік службы бясьпекі стаіць на варце ўнутры пашкоджанага будынка парлямэнта ў Грозным 19 кастрычніка.

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі плавае ў Чорным моры 20 кастрычніка паблізу курортнага гораду Батумі каб даказаць, што курортны сэзон у Батумі доўжыцца шэсьць месяцаў.

Бушэрская АЭС у Іране, дзе інжынэры пачалі загрузку паліва ў рэактар 26 кастрычніка.

Джуліян Асанж, заснавальнік Wikileaks, паведамляе журналістам у Лёндане 23 кастрычніка пра публікацыю сакрэтных амэрыканскіх дакумэнтаў.

Ірацкія сілы бясьпекі стаяць побач з каталіцкай царквой ў цэнтры Багдаду 1 лістапада, калі ў выніку "Аль-Каіды" загінулі сем супрацоўнікаў сілаў бясьпекі і 46 хрысьціян.

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падчас наведваньня 1 лістапада выспы Кунашыр, адной з чатырох выспаў паўднёвых Курылаў, якія Японія лічыць сваёй паўночнай тэрыторыяй.

Прыхільнік "Чайнай партыі" апрануты як пэрсанаж коміксаў "Капітан Амэрыка" каля Капітолію у дзень выбараў 2 лістапада.

Мусульманскі паломнік моліцца на вяршыні гары Аль-Нур падчас штогадовага хаджу ў Мэку 9 лістапада.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка выступае на чацьвертым Усебеларускім нацыянальным сходзе ў Менску 6 сьнежня.

Іранская жанчына Сакінэ Махамадзі Аштіані, асуджаная да сьмяротнага пакараньня праз пабіцьцё камянямі.

Прыхільнікі прэм'ер-міністар Косава Хашыма Тачы сьвяткуюць перамогу на першых парлямэнцкіх выбарах у Прыштыне 12 сьнежня.