На 20-м выбарчым участку Першамайскага раёну Менску, які знаходзіцца ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным унівэрсытэце, другі дзень ідзе датэрміновае галасаваньне. За першы дзень галасаваньня, паводле старшыні выбарчай камісіі Анатоля Крутава, прагаласавала 565 выбарцаў з 2191, якія пражываюць на ўчастку. Раніцай 15 сьнежня за дзьве гадзіны галасаваньня на ўчастак прыйшлі 52 выбарцы. Чаму студэнты ідуць галасаваць датэрмінова ці не баяцца фальсыфікацый, за каго ўрэшце галасуюць?