У Кіргізстане пачаўся судовы працэс над братам былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева – Ахматам. Справу разглядае выязная сэсія гарадзкога суду Джалал-Абада. Бакіеў абвінавачваецца ў арганізацыі масавых непарадкаў на поўдні краіны, распальваньні міжнацыянальнай варожасьці і іншых цяжкіх злачынствах.
У чэрвені ў Оскай і Джалал-Абадзкай абласьцях адбыліся міжнацыянальныя сутычкі паміж кіргізамі і ўзбэкамі, якія там жывуць. Паводле афіцыйных дадзеных, у іх загінулі болей як 400 чалавек.
У чэрвені ў Оскай і Джалал-Абадзкай абласьцях адбыліся міжнацыянальныя сутычкі паміж кіргізамі і ўзбэкамі, якія там жывуць. Паводле афіцыйных дадзеных, у іх загінулі болей як 400 чалавек.