Часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Майкл Скэнлан сёньня выступіў з заявай для прэсы з нагоды прадстаўленьня новага Першага сакратара амбасады.
Прадстаўленьне новага супрацоўніка сталася добрай нагодай, каб пагаварыць на больш грунтоўную тэму – тэму выбараў. Тым больш, што Крыстафэр Паніка – вядомы чалавек у Беларусі. Ён калісьці працаваў у офісе АБСЭ ў Менску і ўдзельнічаў у шмат якіх працэсах, нават адзін раз быў затрыманы беларускай міліцыяй у 2000 годзе. Ягонае зьяўленьне дало магчымасьць Майклу Скэнлану сказаць, што зараз будуць больш шырокія сувязі амабасады з прэсай і пагаварыць пра тую выбарчую кампанію, якая зараз праходзіць у Беларусі.
Спадар Скэнлан сказаў адразу, што ЗША ня маюць сваіх фаварытаў у іншых краінах сьвету, у тым ліку ў Беларусі, але ён падкрэсьліў, што ЗША ўпэўнены ў тым, што легітымнасьць выбарчага працэсу важная як для Беларусі пры выбары далейшага шляху разьвіцьця краіны. так і для ўсяго зьнешняга сьвету, які ацэньвае выбары ў Беларусі.
Абапіраючыся на справаздачы назіральнікаў АБСЭ, спадар Скэнлан пазытыўна ацаніў, як прайшоў у Беларусі збор подпісаў кандыдатаў ды іх рэгістрацыя ў Цэнтарвыбаркаме. Што зьявіліся большыя магчымасьці для агітацыі на гэтых выбарах. Аднак, на думку спадара Скэнлана, галоўнае ў выбарчым працэсе – інфармаванасьць, то што людзі ведаюць пра гэтыя выбары. І ён са зьдзіўленьнем канстатаваў, што ён знаходзячыся ў Менску і аглядаючы па тэлебачаньні 5-хвілінныя рэпартажы, бачыць, што там называецца толькі адно прозьвішча, аднаго кандыдата, а кандыдаты-апанэнты Аляксандра Лукашэнкі ўвогуле замоўчваюцца, іх прозьвішчаў нават ня ведаюць людзі, які глядзяць беларускія СМІ. Такім чынам нельга правесьці аб'ектыўныя, легітымныя выбары, – заявіў спадар Скэнлан.
Ён таксама зазначыў, што палітыка ЗША ў дачыненьні да Рэспублікі Беларусь застаецца пасьлядоўнай і такой яна будзе і надалей. Спадар Скэнлан заявіў, што ЗША выказваюць спадзяваньне, што ўрад Беларусі выкарыстае гэтыя выбары як магчымасьць для таго, каб наблізіцца да стандартаў АБСЭ і Эўропы. Некалькі разоў спадар Скэнлан падкрэсьліў, што беларускі ўрад сам прызнаў неабходнасьць паляпшэньня сытуацыі ў галіне правоў чалавека, дэмакратыі, выбарчага працэсу, падпісаўшы так званы мэмарандум у Астане, які падпісалі дзяржсакратар ЗША і міністар замежных справаў Беларусі.
Сярод іншага спадар Скэнлан выказаў спадзеў, што падлік галасоў 19 сьнежня будзе такі, што ўсе назіральнікі здолеюць бачыць кожны бюлетэнь, і выказаў спадзеў, што кандыдаты і іх прыхільнікі, як гэта робіцца ў ЗША, у Эўропе, у іншых краінах сьвету, змогуць сабрацца разам у ноч пасьля выбараў і дачакацца іхных вынікаў.