У Астраўцы, што на Гарадзеншчыне, замянілі старшыню раённай выбарчай камісіі Міхаіла Зімніцкага — былога кіраўніка спраў Астравецкага райвыканкаму.
Паводле сакратара гэтай камісіі спадарыні Аўтуховай, Міхаіл Зімніцкі сам напісаў заяву аб звальненьні з прычыны стану здароўя. Сябрам выбарчай камісіі ён пры гэтым застаўся.
Спадарыня Аўтухова, сакратар выбарчай камісіі, патлумачыла «Свабодзе», што ў Міхаіла Зімніцкага апошнім часам пагоршылася здароўе, яму ўжо 60 гадоў, ён ляжаў у шпіталі, у яго высокі ціск і хворае сэрца.
Мясцовы актывіст Іван Крук кажа, што Зімніцкага прыбралі пасьля таго, як некаторыя СМІ апублікавалі ананімны ліст супрацоўнікаў райвыканкаму, якія паведамілі, што падчас выбараў у Астравецкім раёне рыхтуецца фальсыфікацыя іх вынікаў.