Харватыя: выдадзены ордэр на арышт былога прэм'ер-міністра

Улады Харватыі сёньня выдалі ордэр на арышт былога прэм'ер-міністра Іва Санадэра, супраць якога вядзецца расьсьледаваньне паводле абвінавачваньня ў карупцыі. Санадэр пакінуў краіну незадоўга да паседжаньня парлямэнту, на якім зь яго зьнялі дэпутацкую недатыкальнасьць.

Паведамляецца, што Санадэр падазраецца ў злоўжываньні службовым становішчам у пэрыяд, калі ён кіраваў урадам Харватыі – з 2003 да 2009 году.