Пакістанская паліцыя паведаміла, што тэрарыст-сьмяротнік падарваў сябе на кірмашы недалёка ад гораду Кахат, што знаходзіцца на адлегласьці 70 кілямэтраў ад гораду Пешавар. Загінулі як найменей 15 чалавек. Яшчэ 25 -- параненыя. Супраць каго быў накіраваны тэракт, пакуль невядома.
Тэракт адбыўся ў рэгіёне, дзе апошнім часам выяўляюць сваю актыўнасьць баевікі Талібану і "Аль-Кайды".
Тэракт адбыўся ў рэгіёне, дзе апошнім часам выяўляюць сваю актыўнасьць баевікі Талібану і "Аль-Кайды".