7 сьнежня ў Воршы прайшла сустрэча кандыдата на прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага з выбарцамі. Сход адбыўся ва ўтульнай залі мясцовай дзіцячай мастацкай школы. На сустрэчу з кандыдатам прыйшло 120 аршанцаў.
Ля будынку школы быў разьмешчаны вялікі плякат, які запрашаў на сход з удзелам Рымашэўскага. Умовы для выступу кандыдата былі добрыя, нязручных ды правакацыйных пытаньняў задавалі няшмат. Ва ўступным слове Віталь Рымашэўскі заявіў, што ідзе ў палітыку і ўдзельнічае ў выбарах на прэзыдэнта дзеля таго, каб зьмяніць Беларусь такім чынам, каб палітычнае, эканамічнае ды сацыяльнае жыцьцё краіны не супярэчыла хрысьціянскім прынцыпам і каштоўнасьцям.
У вялікай ступені Віталь Рымашэўскі агітаваў ня толькі за сябе як кандыдата на прэзыдэнта, але і за сваю партыю — «Беларускую хрысьціянскую дэмакратыю». Тэме стваранай БХД было прысьвечана шмат інфармацыі ў плякатах ды ўлётках кандыдата. Спадар Рымашэўскі зазначыў «Свабодзе», што падчас кожнай агітацыйнай паездкі ён знаходзіць шмат новых сябраў БХД, дзясяткі людзей далучаюцца да яго партыі. У прыватнасьці, пасьля сходу ў Воршы ў партыю запісаліся 3 чалавекі, 10 чалавек запісалася ў якасьці будучых назіральнікаў на ўчастках галасаваньня падчас гэтых прэзыдэнцкіх выбараў.
Як зазначыў спадар Рымашэўскі, агітацыя людзей да ўступленьня ў партыю БХД зьяўляецца часткай ягонай перадвыбарчай праграмы.
У часе сваёй прамовы перад аршанцамі Віталь Рымашэўскі крытыкаваў дзейную ўладу і прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнку пэрсанальна. У прыватнасьці, кандыдат сказаў, што Лукашэнка стаў у Беларусі «царом», якога не прызнаюць законным прэзыдэнтам у Эўропе, што ў Беларусі склалася мафіёзная сыстэма кіраваньня. «Час манархіі прайшоў, улада павінна належыць парлямэнту», — заявіў Віталь Рымашэўскі.