Астравецкі актывіст і праваабаронца Іван Крук атрымаў па пошце ананімны ліст ад супрацоўнікаў райвыканкаму, у якім распавядаецца пра мэханізмы фальсыфікацыі выбараў у раёне, а таксама ўтрымліваецца просьба данесьці гэта да СМІ, у Цэнтравыбаркам і Генэральную пракуратуру.
Ліст, са слоў Івана Крука, напісаны ад рукі на шасьці старонках. Там ёсьць пяць подпісаў, але аўтары кажуць, што ў сілу вядомых прычынаў, подпісы гэтыя ананімныя.
У лісьце, паводле спадара Крука, раскрываецца мэханізм фальсыфікацыі выбараў. У прыватнасьці гаворыцца, што падчас выбараў у райвыканкаме дзейнічае апэратыўны штаб на чале з старшынём райвыканкаму і прадстаўнікамі адміністрацыі прэзыдэнта, аблвыканкаму і Савету бясьпекі.
Штаб пастаянна трымае сувязь з адміністрацыяй прэзыдэнта і менавіта зь яго падачы вызначаюцца патрэбныя лічбы вынікаў галасаваньня. Аўтары лічаць, што падчас датэрміновага галасаваньня старшыні ўчастковых камісій могуць укінуць у скрыні для галасаваньня запасны камплект бюлетэняў на карысьць дзеючага прэзыдэнта.
У лісьце таксама паведамляецца, што па выніках выбараў кожнаму кіраўніку раёну будзе ўручана па аўтамабілі джып — як узнагарода за праведзеныя выбары.
Таксама гаворыцца, што аўтарам вядома, як фальсыфікаваліся і папярэднія выбары. Ліст цытуе Іван Крук:
«Прыйдзе час, і мы зможам распавядаць, як у нас фальсыфікаваліся выбары ў пэрыяд з 1996 году па 2010 год, назавем усе прозьвішчы фальсыфікатараў».
Спадар Крук кажа, што пяць дзён нічога не рабіў, а чакаў, што нехта адгукнецца з аўтараў ліста, але паглядзеўшы, што нічога не адбываецца, вырашыў выканаць свой грамадзянскі абавязак і давесьці напісанае ў лісьце да Цэнтравыбаркаму, Генэральнай пракуратуры і ў СМІ. Вось чаму ён прыняў такое рашэньне.
«Я калі зьбіраў подпісы, то неаднойчы чуў, як і многія работнікі райвыканкаму абураліся рознымі прыпіскамі ў арганізацыях, несправядлівасьцю, тым што законы толькі для чыноўнікаў, а не для простых людзей, тым, што ўлады штучна ствараюць выгляд дабрабыту».
Пад лістом, дасланым у Генэральную пракуратуру і Цэнтравыбаркам, падпісаліся таксама жыхары Астравецкага раёну з просьбай сур’ёзна паставіцца да праверкі фактаў, зьмешчаных у ананімным лісьце.
Вось што сказаў нашаму радыё праваабаронца Мікалай Уласевіч, які таксама паставіў свой подпіс:
«Ну што мяне прымусіла падпісацца? Людзі ж бачаць і ў тым самым райвыканкаме, і ў цэлым раёне, што ў жыцьці ня ўсё так, як нам паказваюць на экране. Насамрэч і карупцыя квітнее, хабарніцтва… Людзі ўсё бачаць».
Жыхарка Астраўца, Ала Віткоўская, таксама паставіла свой подпіс і лічыць, што падобныя факты могуць мець месца ў іх раёне.
«Такіх шмат людзей, якія маглі б напісаць, і неабавязкова з райвыканкаму, якія не баяцца сказаць, але якія баяцца згубіць працу. У мяне асабіста шмат такіх знаёмых».

Прыйдзе час, і мы зможам распавядаць, як у нас фальсыфікаваліся выбары ў пэрыяд з 1996 году па 2010 год.