Францыя: канец сямейнага скандалу

Завяршыўся сямейны скандал, да якога была прыкутая ўвага французаў, паведамляе Бі-Бі-Сі. Найбагацейшая жанчына Францыі, гаспадыня кампаніі “L’Oreal” Ліліян Бэтанкур і яе дачка Франсуаза Бэтанкур-Маерс аб’явілі аб дасягненьні міравога пагадненьня.

Дачка дабівалася, каб яе 88-гадовую маці прызналі бесьсьвядомай з той прычыны, што яна выдаткавала звыш мільярда эўраў на гасьцінцы свайму ўлюбёнаму фатографу. Аднак Ліліян аб’явіла пра разрыў дачыненьняў з фатографам і выкрасьліла ягонае прозьвішча з свайго тастамэнту.

Адвакат Бэтанкур-Маерс заявіў, што ў дачкі і маці не засталося падставаў для працягу варажнечы і трохгадовы судовы працэс скончыўся.

Скандал вакол Ліліян Бэтанкур меў і палітычную падаплёку: яе падазравалі ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў і незаконным фінансаваньні перадвыбарнай кампаніі Нікаля Сарказі.