Ці была сёньняшняя прамова Аляксандра Лукашэнкі на Ўсебеларускім Сходзе стратэгічным пасланьнем альбо хутчэй перадвыбарчым выступам? Ці выконваюцца абяцаньні, дадзеныя на папярэдніх Сходах, і чым можа запомніцца выбарнікам цяперашняя прамова Лукашэнкі?
На гэтыя пытаньні ў перадачы «Экспэртыза Свабоды» адказваюць журналіст газэты «Наша Ніва» Зьміцер Панкавец і рэдактар інтэрнэт-выданьня «Салідарнасьць» Аляксандар Старыкевіч.
Цыганкоў: Як можна ацаніць прамову Аляксандра Лукашэнкі на Ўсебеларускім Сходзе? Ці быў гэта найперш перадвыбарчы выступ, ці гэта было стратэгічнае пасланьне, якое давала арыентыры таго, як будзе разьвівацца Беларусь у выпадку перамогі Лукашэнкі?
Панкавец: Найперш гэта перадвыбарчая прамова Лукашэнкі. Фактычна ён цягам трох гадзінаў выказваў асноўныя абяцаньні, што ён хоча зрабіць, што было зроблена. Таксама гэта было ў нейкай ступені адказам усім ягоным канкурэнтам. Хаця Лукашэнка не называў прозьвішчы, але адказваў па тых пунктах, якія здаваліся яму найбольш важнымі.
Прамова Лукашэнкі была даволі добра падрыхтаваная, яна была даволі цэльная, у ёй існавала пэўнае бачаньне краіны. У апазыцыйных кандыдатаў гэтага бракавала, але, натуральна, на гэта былі аб’ектыўныя прычыны.
Цыганкоў: Чыста зьнешне ці выглядаў Лукашэнка дастаткова ўпэўненым? На гэты раз было няшмат «лірычных адступленьняў». Ці азначае гэта, што кіраўнік дзяржавы выглядаў больш спакойным і ўраўнаважаным?
Панкавец: Лірыкі сапраўды было ня вельмі шмат, але нейкая няўпэўненасьць прысутнічала. Асабліва калі ён казаў пра эканамічны крызіс. З-за гэтага крызісу Лукашэнка гатовы ісьці на нейкія саступкі — будзе ўводзіцца іпатэка на жыльлё, прыватызацыя зямлі, прадпрыемстваў. У цэлым некаторая няўпэўненасьць у ім адчувалася.
Цыганкоў: Аляксандар, ваша газэта «Салідарнасьць» нават вядзе адмысловую рубрыку, дзе адзначае, як выконваюцца ці не выконваюцца ранейшыя абяцаньні кіраўніка дзяржавы на папярэдніх Сходах. Якія зь сёньняшніх выказваньняў ужо можна запісваць ў пустыя абяцаньні?
Старыкевіч: У адрозьненьні ад Зьміцера я ня ўбачыў, каб Лукашэнка выклаў нейкую канцэпцыю таго, як будзе разьвівацца краіна. Быў шэраг лёзунгаў, якія мусілі прыцягнуць увагу выбарнікаў. Але якраз дзякуючы таму, што мы апошнім часам аналізавалі, як выконваюцца абяцаньні Лукашэнкі, можна казаць, што і сёньняшняя прамова — гэта прапагандысцкае шоў.
Напрыклад, Лукашэнка сёньня агучвае новую замежнапалітычную стратэгію — роўнанабліжанасьці да Расеі і Захаду. Але за паўгадзіны да гэтага было сказана: «ніколі і ні з кім мы ня будзем так цесна супрацоўнічаць, як з Расеяй». Гэта абсалютна супярэчлівыя тэзісы. Адзін лёзунг мусіць падабацца прыхільнікам заходняга вэктару, другі — расейскага. Выбірайце, каму што падабаецца.
Тым больш што немагчыма рэалізаваць прынцып роўнанабліжанасьці на практыцы. Дзеля гэтага трэба альбо выйсьці з саюзнай дзяржавы з Расеяй (а Лукашэнка не зьбіраецца гэта рабіць) альбо стварыць «саюзную дзяржаву» з Эўразьвязам. Але я ня думаю, што ЭЗ прыхільна паставіцца да гэтай ініцыятывы.
У нас сапраўды ёсьць праект «сказана-зроблена», дзе мы аналізуем абяцаньні. Напрыклад, сёньня Лукашэнка шмат казаў пра тое, як у нас квітнее сельская гаспадарка. Але я прыгадваю заяву, якую зрабіў у лютым міністар сельскай гаспадаркі, які сказаў, што сытуацыя ў сельскай гаспадарцы штогод пагаршаецца, і тэмпы гэтыя нарастаюць.
Панкавец: Наконт Расеі. Лукашэнка сваімі словамі, між іншым, адказаў усім палітыкам, якія хочуць быць «прарасейскімі», што нікога больш прарасейскага за яго ня будзе і быць ня можа. І гуляць на гэтым полі бессэнсоўна, бо лепш за яго ніхто гэта ня зробіць.
Цыганкоў: Ці ня быў падчас выступу Лукашэнкі перабор «пазытыўнай» інфармацыі? Магчыма, людзі пачынаюць зь недаверам ставіцца да таго, калі тры гадзіны ідзе насычэньне толькі станоўчай інфармацыяй?
Панкавец: Я магу пагадзіцца з Аляксандрам, што ў цэлым прамова Лукашэнкі была цалкам папулісцкая — гаварылася тое, што хацелі пачуць выбарцы. Адсутнасьць праверак, зьмяншэньне падаткаў, распрацаваньне касьмічнай праграмы — шмат чаго з гэтага немагчыма будзе выканаць.
Што да перабору пазытыву, то некаторыя нэгатыўныя дробязі ён усё ж адзначаў. Але гэта сапраўды гучала дробязямі на фоне тых магутных посьпехаў, якіх дасягнула краіна. Магчыма, гэта было правільнай тактыкай. Бо 9 апазыцыйных кандыдатаў цягам двух тыдняў казалі пра тое, што ў краіне кепска. Нейкае альтэрнатыўнае бачаньне яны прадставілі ў вельмі слабой прапорцыі. А Лукашэнка імкнуўся даць яснае бачаньне таго, што ён будзе рабіць з краінай.
Цыганкоў: Ці была з электаральнага пункту гледжаньня апраўданая гэтая тактыка Лукашэнкі — гаварыць толькі пра добрае, няважна, наколькі гэта рэалістычна гучыць?
Старыкевіч: Пытаньне ў тым, як будуць успрымаць гэта выбарнікі. Наколькі яны гатовыя гэта ўспрымаць некрытычна ці параўноўваць гэта з тым, што чалавек ужо 16 гадоў кіруе краінай. Калі ён заяўляе, што ў 2011 годзе пачне наводзіць парадак у праваахоўнай сыстэме краіны, то хочацца спытаць: а чым ён займаўся 16 гадоў?
Нічога надта цікавага і новага ў сёньняшняй прамове я не пабачыў. Гэткі чарговы зьезд кампартыі, справаздача Генсека: мы ідзем да новых вяршынь, і хутка ўсе нашыя ворагі сканаюць.
Натуральна, былі пэўныя сьмешныя моманты. Памятаеце, у СССР была сказана фраза, што «ў СССР сэксу няма». Дык вось, сёньня Лукашэнка заявіў, што ў нас «няма ніякіх меншасьцяў — ані сэксуальных, ані нацыянальных». Так што можна нас усіх павіншаваць, што Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, дзе няма сэксуальных меншасьцяў.
Цыганкоў: Якая фармулёўка найбольш падыходзіць да гэтай прамовы і да ўсяго Сходу: Сход разьвіцьця, Сход пераможцаў, Сход застою?
Панкавец: Гэта хутчэй «Сход пераконваньня». Пераконваньня сябе і ўсіх, што ўсё робіцца правільна, што ніхто зь іншых гэта лепш ня зробіць. Маўляў, можа, вялікага прагрэсу далей і ня будзе, затое і пагаршацца сытуацыя ня будзе.
Старыкевіч: Безумоўна, гэта «Сход застою», і я думаю, што застой гэты скончыцца таксама, як у Савецкім Саюзе.
«Гэта перадвыбарчая прамова Лукашэнкі»
Цыганкоў: Як можна ацаніць прамову Аляксандра Лукашэнкі на Ўсебеларускім Сходзе? Ці быў гэта найперш перадвыбарчы выступ, ці гэта было стратэгічнае пасланьне, якое давала арыентыры таго, як будзе разьвівацца Беларусь у выпадку перамогі Лукашэнкі?
Панкавец: Найперш гэта перадвыбарчая прамова Лукашэнкі. Фактычна ён цягам трох гадзінаў выказваў асноўныя абяцаньні, што ён хоча зрабіць, што было зроблена. Таксама гэта было ў нейкай ступені адказам усім ягоным канкурэнтам. Хаця Лукашэнка не называў прозьвішчы, але адказваў па тых пунктах, якія здаваліся яму найбольш важнымі.
Прамова Лукашэнкі была даволі добра падрыхтаваная, яна была даволі цэльная, у ёй існавала пэўнае бачаньне краіны. У апазыцыйных кандыдатаў гэтага бракавала, але, натуральна, на гэта былі аб’ектыўныя прычыны.
Цыганкоў: Чыста зьнешне ці выглядаў Лукашэнка дастаткова ўпэўненым? На гэты раз было няшмат «лірычных адступленьняў». Ці азначае гэта, што кіраўнік дзяржавы выглядаў больш спакойным і ўраўнаважаным?
Панкавец: Лірыкі сапраўды было ня вельмі шмат, але нейкая няўпэўненасьць прысутнічала. Асабліва калі ён казаў пра эканамічны крызіс. З-за гэтага крызісу Лукашэнка гатовы ісьці на нейкія саступкі — будзе ўводзіцца іпатэка на жыльлё, прыватызацыя зямлі, прадпрыемстваў. У цэлым некаторая няўпэўненасьць у ім адчувалася.
Дзеля выкананьня гэтага абяцаньня трэба альбо выйсьці з саюзнай дзяржавы з Расеяй альбо стварыць „саюзную дзяржаву“ з Эўразьвязам.
Старыкевіч: У адрозьненьні ад Зьміцера я ня ўбачыў, каб Лукашэнка выклаў нейкую канцэпцыю таго, як будзе разьвівацца краіна. Быў шэраг лёзунгаў, якія мусілі прыцягнуць увагу выбарнікаў. Але якраз дзякуючы таму, што мы апошнім часам аналізавалі, як выконваюцца абяцаньні Лукашэнкі, можна казаць, што і сёньняшняя прамова — гэта прапагандысцкае шоў.
Напрыклад, Лукашэнка сёньня агучвае новую замежнапалітычную стратэгію — роўнанабліжанасьці да Расеі і Захаду. Але за паўгадзіны да гэтага было сказана: «ніколі і ні з кім мы ня будзем так цесна супрацоўнічаць, як з Расеяй». Гэта абсалютна супярэчлівыя тэзісы. Адзін лёзунг мусіць падабацца прыхільнікам заходняга вэктару, другі — расейскага. Выбірайце, каму што падабаецца.
Тым больш што немагчыма рэалізаваць прынцып роўнанабліжанасьці на практыцы. Дзеля гэтага трэба альбо выйсьці з саюзнай дзяржавы з Расеяй (а Лукашэнка не зьбіраецца гэта рабіць) альбо стварыць «саюзную дзяржаву» з Эўразьвязам. Але я ня думаю, што ЭЗ прыхільна паставіцца да гэтай ініцыятывы.
У нас сапраўды ёсьць праект «сказана-зроблена», дзе мы аналізуем абяцаньні. Напрыклад, сёньня Лукашэнка шмат казаў пра тое, як у нас квітнее сельская гаспадарка. Але я прыгадваю заяву, якую зрабіў у лютым міністар сельскай гаспадаркі, які сказаў, што сытуацыя ў сельскай гаспадарцы штогод пагаршаецца, і тэмпы гэтыя нарастаюць.
Панкавец: Наконт Расеі. Лукашэнка сваімі словамі, між іншым, адказаў усім палітыкам, якія хочуць быць «прарасейскімі», што нікога больш прарасейскага за яго ня будзе і быць ня можа. І гуляць на гэтым полі бессэнсоўна, бо лепш за яго ніхто гэта ня зробіць.
9 апазыцыйных кандыдатаў цягам двух тыдняў казалі пра тое, што ў краіне кепска. Лукашэнка казаў пра добрае.
Панкавец: Я магу пагадзіцца з Аляксандрам, што ў цэлым прамова Лукашэнкі была цалкам папулісцкая — гаварылася тое, што хацелі пачуць выбарцы. Адсутнасьць праверак, зьмяншэньне падаткаў, распрацаваньне касьмічнай праграмы — шмат чаго з гэтага немагчыма будзе выканаць.
Што да перабору пазытыву, то некаторыя нэгатыўныя дробязі ён усё ж адзначаў. Але гэта сапраўды гучала дробязямі на фоне тых магутных посьпехаў, якіх дасягнула краіна. Магчыма, гэта было правільнай тактыкай. Бо 9 апазыцыйных кандыдатаў цягам двух тыдняў казалі пра тое, што ў краіне кепска. Нейкае альтэрнатыўнае бачаньне яны прадставілі ў вельмі слабой прапорцыі. А Лукашэнка імкнуўся даць яснае бачаньне таго, што ён будзе рабіць з краінай.
Цыганкоў: Ці была з электаральнага пункту гледжаньня апраўданая гэтая тактыка Лукашэнкі — гаварыць толькі пра добрае, няважна, наколькі гэта рэалістычна гучыць?
Старыкевіч: Пытаньне ў тым, як будуць успрымаць гэта выбарнікі. Наколькі яны гатовыя гэта ўспрымаць некрытычна ці параўноўваць гэта з тым, што чалавек ужо 16 гадоў кіруе краінай. Калі ён заяўляе, што ў 2011 годзе пачне наводзіць парадак у праваахоўнай сыстэме краіны, то хочацца спытаць: а чым ён займаўся 16 гадоў?
Калі Лукашэнка заяўляе, што ў 2011 годзе пачне наводзіць парадак у праваахоўнай сыстэме краіны, то хочацца спытаць: а чым ён займаўся 16 год?