Пакуль Аляксандар Лукашэнка выступаў на Ўсебеларускім народным сходзе, ягоныя супернікі былі ў разьездах. Кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч на дзень паляцеў у Бэрлін. Аляксей Міхалевіч сустракаўся з выбарцамі Барысава. Яраслаў Раманчук усклаў кветкі да помніка Караткевічу ў Віцебску.
Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў сёньня праедзе па трох раёнах Магілёўскай вобласьці. Пра гэта нашаму радыё сказаў кіраўнік выбарчага штабу прэтэндэнта Аляксей Янукевіч:
"У спадара Рыгора тры сустрэчы. Дзьве — вулічныя і ўвечары адна — у залі. Я лічу, што наш кандыдат вельмі добра выступіў на дэбатах. І цяпер з новымі сіламі мы працягваем кампанію".
Уладзімер Някляеў сёньня ня здрадзіў традыцыі, кажа кіраўнік ягонай ініцыятыўнай групы Андрэй Дзьмітрыеў:
"Кожны панядзелак у нас адбываецца онлайн, дзе праз скайп, тэлефон можна задаць сваё пытаньне кандыдату. Някляеў гадзіну адказваў на пытаньні. Сёньня ў яго таксама шэраг сустрэч у замежных амбасадах. Пасьля гэтага ён едзе ў Заслаўе. А адтуль — на народны сход "Гавары праўду".
Сказаць сваю праўду Ўладзімер Някляеў зьбіраецца выбарцам на Прывакзальнай плошчы, бо яго не пусьцілі дэлегатам на Ўсебеларускі народны сход. На сустрэчу запрошаны кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў.
Магчымасьць далучыцца да гэтай акцыі сёньня разглядаюць і ў штабе кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Пра гэта "Свабодзе" паведаміў кіраўнік штабу Павал Севярынец, які дадаў, што рашэньне прымуць непасрэдна перад самой акцыяй:
"Магчыма, мы будзем удзельнічаць, на штабе вырашым, у акцыі, якую праводзяць Някляеў і Саньнікаў каля вакзалу".
А да гэтага часу Віталь Рымашэўскі правёў онлайн-канфэрэнцыю ў БелаПАН , абмяркоўваў пляны на будучыню зь некалькімі іншымі кандыдатамі ў прэзыдэнты, сустракаўся са сваімі даверанымі асобамі.
Кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука званок засьпеў у Віцебску, калі ён ускладаў кветкі да помніка Ўладзімеру Караткевічу. А да гэтага кандыдат правёў сустрэчу з выбарцамі ў цэнтры гораду.
Цікаўлюся, як яны рэагавалі на тэледэбаты:
"Пазытыўна ацэньваюць. Я казаў, што дэбатаў не было. Але для выбарцаў, як я зразумеў, галоўнае было — нават ня сам фармат дэбатаў, а магчымасьць пабачыць на экране розных кандыдатаў".
А Мікола Статкевіч на дзень паляцеў у Бэрлін:
"Я вырашыў дазволіць сабе за час гэтай кампаніі адну замежную паездку ў Бэрлін. Там пройдуць сустрэчы з кіраўніцтвам нямецкіх сацыял-дэмакратаў, а таксама кіраўнікамі фракцыі сацыял-дэмакратаў у Эўрапарлямэнце. Мне хочацца выкласьці эўрапейскім калегам сваё бачаньне, сваю пазыцыю наконт таго, што адбываецца цяпер у Беларусі і ў беларуска-эўрапейскіх стасунках. Я лічу гэта надзвычай важным і таму мушу ахвяраваць адным днём выбарчай кампаніі".