Першая сустрэча з выбарцамі ў Гомелі кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава сабрала поўную аўдыторыю. Заля на 670 чалавек у ДК "Фэстывальны" не ўмясьціла ўсіх ахвотных.
"Я лічу, што гэта жаданьне пераменаў. Людзі паверылі, што ёсьць шанец на перамены. Беларусь зачакалася пераменаў. Магчыма, паўплывалі й выступы кандыдатаў у наўпроставым тэлеэфіры", -- падзяліўся ўражаньнямі Андрэй Саньнікаў.
Давераная асоба кандыдата, мастак Алесь Марачкін, які прысутнічаў на сустрэчы ў Гомелі разам з Саньнікавым, заявіў, што беларусам трэба мяняць ня толькі "лысую гуму", але й выбіраць "новую каляіну".
Андрэю Саньнікаву, чый бацька, дарэчы, нарадзіўся ў Гомелі, задавалі шмат розных пытаньняў — наконт стану эканомікі й прыватызацыі прадпрыемстваў, прадпрымальніцтва, абароны правоў людзей, рэформы судовай сыстэмы, абароны вынікаў галасаваньня й супрацьдзеяньня фальшаваньню, беларускай нацыянальнай ідэі й стану беларускай мовы, адмены бюджэтнага фінансаваньня БРСМ.