Выбары ў Эгіпце: крывавыя сутычкі і закіды ў фальшаваньнях

У Эгіпце сёньня прайшоў другі тур парлямэнцкіх выбараў. Чакаецца, што кіроўная "Нацыянальная дэмакратычная партыя" атрымае амаль усе мандаты.

Апазыцыйныя партыі, на чале з найбуйнейшай – "Братамі-мусульманамі" – байкатавалі другі тур, закідаючы ўладам фальшаваньні ў першым.

Сёньняшняе галасаваньне суправаджалася ўзброенымі сутыкненьнямі на поўначы і поўдні краіны.