У радыёдэбатах, якія адбыліся 5 сьнежня на першай праграме Беларускага радыё, узялі ўдзел кандыдаты ў прэзыдэнты Рыгор Кастусеў, Алесь Міхалевіч і Віктар Цярэшчанка, а таксама Анатоль Лябедзька (давераная асоба Яраслава Раманчука), Анатоль Міхнавец (давераная асоба Віталя Рымашэўскага), Аляксандар Фядута (давераная асоба Ўладзімера Някляева), Сяргей Марцылеў (давераная асоба Міколы Стакевіча).
Удзельнікі дэбатаў, паводле лёсаваньня, мелі магчымасьць зрабіць кароткія выступы на пачатку і напрыканцы праграмы, а таксама адказвалі на пытаньні вядоўцы, агульныя для ўсіх удзельнікаў.
Першым пачаў выступ Анатоль Лябедзька, ён прамаўляў на расейскай мове, хаця вядоўца задаваў пытаньні на беларускай. Лябедзька распавёў, чаму Лукашэнка павінен сысьці.
Кастусёў тэзысна выказаўся па пунктах сваёй праграмы, якая "адрозьніваецца ад праграмаў іншых кандыдатаў". Ён заявіў, што ідзе на выбары, каб бараніць інтарэсы беларускага народа.Трэба разьвеяць міт, што Беларусь зьяўляецца нахлебнікам Расеі.
Мы дапамагаем расейскім чыноўнікам будаваць катэджы на Рублёўцы. БНФ – за шлях Беларусі ў Эўропу.
Цярэшчанка зноў заявіў, што міжнародныя фонды рабуюць беларускі народ. Без чэсных выбараў упусьцім шанец на лепшае жыцьцё.
Міхалевіч распавёў пра сваю праграму эвалюцыйнай мадэрнізацыі Беларусі.
Анатоль Міхнавец заявіў, што "мы ведаем, што выбараў няма, але мы хочам данесьці, што ёсьць людзі, ёсьць альтэрнатыва". Заклікаў 19 сьнежня а 20-й гадзіне прыйсьці на цэнтральную плошчу ў Менску, каб абараніць свой выбар.
Аляксандар Фядута сказаў, што па асноўных пунктах у дэмакратычных кандыдатаў няма рознагалосьсяў, у тым ліку ў ацэнцы сытуацыі. Ён заявіў, што "Лукашэнка – гэта бясконцая вайна то з Захадам, то з Усходам. Прадукцыю "Гомсельмаша" купляць ня будуць, бо расейскае кіраўніцтва сказала не выдаваць на гэта крэдыты. Тое ж тычыцца прадукцыі іншых буйных прадпрыемстваў. Заклікаў галасаваць толькі за дэмакратычных кандыдатаў і прыйсьці на плошчу 19 сьнежня.
Выраз "ворагі народу", што выкарыстоўвае Лукашэнка, не выкарыстоўвалася ў Беларусі з часоў Сталіна.
Марцылеў заявіў, што выбараў няма і яны ператварыліся ў цырк і фарс. Наша задача, каб вашы галасы падлічылі чэсна. Улада павінна вярнуць тое, што ўкрала – чэсныя выбары.
Лябедзька адзначыў, што "сукалізацыя судовай сыстэмы дасягнула ніжэйшай адзнакі". Парлямэнт павінен абірацца, суд – гэта не тэлефоннае права, а прынцып закону. Урад павінен выконваць свае функцыі. І дзяржаўныя, і незалежныя СМІ трэба паставіць у аднолькавыя ўмовы.
Кастусёў сказаў, што Беларусь павінна быць незалежнай Пагрозы з Усходу пагражаюць стратай гэтай незалежнасьці. Мы павінны быць гатовы да абароны незалежнасьці. Яе можа адстаяць толькі БНФ і кандыдат ад Партыі БНФ.
Паводле Цярэшчанкі, генпракурора і судзьдзяў трэба прызначаць праз парлямэнт. Каб іх не прызначаў прэзыдэнт. Пры сёньняшняй сыстэме дырэктары застануцца хлопчыкамі для біцьця, а народ застанецца падманутым.
Паводле Алеся Міхалевіча, Эўропа ці Расея – не карэктная пытаньне. Ён прапануе "роўнае стратэгічнае партнэрства з Расеяй і Эўропай, менш ідэалёгіі і больш эканомікі трэба ў стасунках з Расеяй".
Спадар Міхнавец сказаў, што Беларусь павінна праводзіць палітыку беларусацэнтрызму. У цэнтры яе інтарэсаў павінны быць інтарэсы беларускага народа. Улада, якая ёсьць, не народная, а прызначаная. Заклікаем, узяць у аснову палітыкі хрысьціянскія прынцыпы.
Марцылеў адзначыў, што "нахабна ілжэ БТ і радыё". Цяпер ворага робяць з Расеі.
Паводле Фядуты, паўмільёна беларусаў зьнікла ў сацыяльнай сыстэме, пабудаванай Лукашэнкам. Куды дзеўся цэлы Гомель? Мы маем справу з катастрофай. Разраслася вэртыкаль, якая кантралюе. Скарачэньне аднаго кантралёра дазволіць падняць пэнсіі пяці пэнсіянэрам.
На пытаньне вядоўцы, якую лепшую Беларусь вы прапануеце, Аляксандар Фядута сказаў, што лепшая Беларусь, калі нараджаецца больш людзей, чым памірае. 400 мільёнаў ідзе на ўтрыманьне прэзыдэнта. Гэтых грошай хопіць на дапамогу сем'ям.
Марцылеў сказаў, чаму гэтае пытаньне не задалі і Лукашэнку. Што ён можа прапанаваць, апроч сваіх амбіцый і абяцаньняў?
Фядута адзначыў, што Лукашэнка прапануе нанатэхналёгіі, у той час, калі нават УЗІ няма ў кожнай лякарні
Кастусёў адзначыў. што ў Беларусі, якая пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы, прылятаюць расейскія ракетаносцы з ядзернымі боегалоўкі. Ён прапанаваў стварыць бязьядзерную паветраную зону з тэрыторыі Беларусі, Польшчы і часткі Расеі.
Лябедзька заявіў, што мільён працоўных месцаў гэта абсалютная рэальнасьць. Гэтаму дапамогуць прадпрымальнікі і інвэстыцыі.
Адказваючы на пытаньне вядоўцы, што, маўляў, шмат абяцаньняў, а як зарабіць на іх грошы, Цярэшчанка нагадаў пра незалежнасьць краіны ад замежнай валюты, ад міжнародных фондаў. Небясьпечна браць крэдыты. Мы хочам абараніць чалавека працы ад росту цэнаў.
Спадар Міхнавец адзначыў, што шляхам рэформаў мы можам памяняць усе. Галоўнае, каб людзі былі свабодныя. Ён выказаўся за скарачэньне бюракратычнай сыстэмы, рэформу войска, мэдычнай сфэры і адукацыі.
Алесь Міхалевіч заявіў: "Я той кандыдат, якія не абяцае папулісцкіх мераў". Трэба знайсьці грошы праз стварэньне новых працоўных месцаў, інвэстыцыі, бізнэс, праз гэта мы можам павялічыць збор падаткаў.
На пытаньне, ці гатовы кожны з кандыдатаў стаць прэзыдэнтам усёй нацыі, Рыгор Кастусёў сказаў, што стане лідэрам усё нацыі.
Лябедзька адзначыў, што калі прэзыдэнтам стане Раманчук, то шыкоўным міністрам культуры будзе Ўладзімер Някляеў, Андрэй Саньнікаў кіраўніком МЗС, а Мікола Статкевіч міністрам абароны, Рыгор Кастусёў узначаліць ЖКХ. А Лукашэнка – выдатны міністар сельскай гаспадаркі.
Паводле Марцылева, Статкевіч: з глыбокай павагай ставіцца да ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў. Статкевіч – дастойны прэзыдэнт беларускага народу.
Паводле Фядуты, прэзыдэнт – гэта прыклад маральнасьці і духоўнасьці, павінен быць вернікам, а не праваслаўным атэістам і ня мае права называць сваіх апанэнтаў адмарозкамі.
Спадар Цяршачэнка згадаў, што гадамі працаваў над эканамічнымі праектамі і сваёй праграмай. Ён заклікаў выбарцаў прачытаць яго праграму.
Паводле Міхнаўца, Рымашэўскі – варты прэзыдэнт, ён шукае сяброў, а ня ворагаў.
Напрыканцы ўсе ўдзельнікі радыёдэбатаў атрымалі магчымасьць кароткага выступу.
Спадар Лябедзька нагадаў, што наша стратэгія ў лёзунгу пабудуем новае, захаваем лепшае. Наша будучае ў нашых руках. 19 сьнежня вазьміце цёплыя рэчы і цешчу і прыйдзіце на плошчу адстойваць свабодны выбар.
Спадар Кастусёў адзначыў, што мы працавіты народ, але чаму жывем горш, чым іншыя. Калі б прапановы БНФ ад 1994 года былі прыняты, то мы жылі б ня горш, чым грамадзяне Заходняй Эўропы. Мы вырашаем лёс нашых дзяцей і ўнукаў. Заклікаў на плошчу.
Цярэшчанка зьвярнуўся да сяброў выбаркамаў і выканаўчай улады быць чэснымі і адказнымі перад сваімі дзецьмі.
Алесь Міхалевіч заклікаў не ўдзельнічаць у датэрміновым галасаваньні. А толькі 19 сьнежня. Разам мы Беларусь!
Міхнавец нагадаў, што Рымашэўскі заклікае 19 сьнежня аддаць галасы за дэмакратычных кандыдатаў і прыйсьці на плошчу, не ісьці на датэрміновае галасаваньне. У першым туры ніхто ня можа перамагчы. Лукашэнка хоча скрасьці нашу перамогу. Прыходзьце. Зьвярнуўся да супрацоўнікаў сілавых структураў і дзяржаўных органаў, каго будуць прымушаць фальшаваць выбары, не рабіць гэта.
Фядута заклікаў быць грамадзянамі. Ён адзначыў, што Някляеў бярэ адказнасьць за плошчу, што там будзе адбывацца. Галасаваць толькі 19 сьнежня. Падтрымаць права Беларусі быць дэмакратычнай краінай. Фядута зьвярнуўся да сяброў выбаркамаў – за срэбранікі Іуды не прадаваць будучыню сваіх дзяцей.
Марцылеў заклікаў 19 сьнежня не паддавацца на правакацыі, калі будуць прымушаць галасаваць датэрмінова. Запрасіў на плошчу. Ён нагадаў, што 19 сьнежня адзначаецца дзень сьвятога Мікалая. "Гэта імяніны Міколы Віктаравіча Статкевіча".
Напрыканцы перадачы ўдзельнікі выгукнулі лёзунгі "Жыве Беларусь! Жыве з Богам!Жыве вечна!"
Таксама слухайце кароткі аналіз дэбатаў аглядальнікам Радыё Свабода Юрыем Дракахрустам:
Спампаваць