Пытаньне Саньнікаву: "Калі выходзіць на плошчу?"

Андрэй Саньнікаў

Увечары 3 лістапада кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў сустрэўся з выбарцамі Менска.

Сустрэча прайшла ў актавай залі харэаграфічнай вучэльні, якая месьціцца на перакрыжаваньні вуліц Прытыцкага і Бельскага. Заля была поўная, людзі стаялі ў праходах і дзьве гадзіны задавалі пытаньні ды слухалі адказы спадара Саньнікава і ягоных давераных асоб: эканаміста Леаніда Злотнікава, народнай артысткі Зінаіды Бандарэнкі і рэжысэра Юрыя Хашчавацкага.

Your browser doesn’t support HTML5

Пытаньне Саньнікаву: Калі выходзіць на плошчу



"Свабода" мае пляны наведаць сустрэчы з выбарцамі усіх кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі.