У Менскай пракуратуры спынілі праверку абставінаў сьмерці журналіста Алега Бябеніна, канчаткова палічыўшы яго сыход з жыцьця самагубствам.
Праверку абставінаў сьмерці Алега Бябеніна вялі сьледчыя Менскай пракуратуры. 3 сьнежня, дакладна праз 3 месяцы пасьля сьмерці журналіста, сьледчы Сяргей Гупаловіч абвясьціў, што спыніў праверку.
«Праверка скончана. Прынятае рашэньне аб адмове ў завядзеньні крымінальнай справы. З-за адсутнасьці складу злачынства,» — паведаміў «Свабодзе» сьледчы Гупаловіч. Паводле сьледчага, Алег Бябенін скончыў жыцьцё самагубствам.
У адпаведнасьці з законам, матэрыялы праверкі сьледчага аддзелу Менскай абласной пракуратуры накіраваныя назіраючаму пракурору, які мае права не пагадзіцца з рашэньнем і адправіць іх для новай праверкі. Сябры Алега Бябеніна са штабу кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, якія сумняваліся ў вэрсіі пра самагубства, ня вераць, што рашэньне будзе адмененае. Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Зьміцер Бандарэнка кажа:
«Самае галоўнае — гэта тое, што Бябенін, адзін з кіраўнікоў штабу Саньнікава, загінуў напярэдадні выбараў. Яму неаднаразова пагражалі фізычнай расправай, але крымінальная справа гэтак і не была заведзеная беларускімі ўладамі. Хаця гэта гучная справа з мноствам падазроных момантаў».
У кастрычніку на прапанову ўладаў Беларусі ў краіну для азнаямленьня з матэрыяламі праверкі сьмерці Бябеніна прыяжджалі экспэрты АБСЭ з Нарвэгіі і Швэцыі. Днямі сталі вядомыя іх прозьвішчы. Гэта былі Соня Б’ёрк з крымінальнай паліцыі Стакгольму і прафэсар Сыдсэл Родж з інстытуту судовай мэдыцыны Осла. Паводле справаздачы, пра якую паведамілі ў АБСЭ, экспэрты пагадзіліся з высновамі пра самагубства Алега Бябеніна.
Тыя, хто сумняваецца ў вэрсіі пра самагубства вядомага журналіста, адносна заключэньня экспэртаў кажуць, што тыя не праводзілі самастойнага расьсьледаваньня, а толькі азнаёміліся з матэрыяламі праверкі беларускіх сьледчых. Зьміцер Бандарэнка мяркуе, што сапраўднае расьсьледаваньне сьмерці Алега Бябеніна магчыма толькі пасьля зьмены ў Беларусі палітычнага рэжыму.
Цела заснавальніка апазыцыйнага сайту «Хартыя-97» Алега Бябеніна было знойдзенае ў пятлі на ягоным лецішчы пад Менскам 3 верасьня. У міліцыі ад самага пачатку разглядалі вэрсію аб самагубстве ў якасьці асноўнай. Некаторыя прадстаўнікі апазыцыі і сябры Бябеніна ў «Хартыі-97» кажуць, што ня ведаюць прычын, з-за якіх журналіст мог добраахвотна пайсьці з жыцьця.