Клінтан: Суседзі Ірану падзяляюць заклапочанасьць ЗША

У бахрэйнскай сталіцы Манаме адкрываецца форум "Манамскі дыялёг", прысьвечаны бясьпецы на Блізкім Усходзе.

У адкрыцьці форуму прымае ўдзел дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан. У гутарцы з журналістамі яна падкрэсьліла, што адной з тэмаў для абмеркаваньня стане іранская ядзерная праграма. Клінтан адзначыла, што дзяржавы-суседзі Ірану падзяляюць заклапочанасьць Злучаных Штатаў адносна іранскіх ядзерных распрацовак.

Нядаўна апублікаваныя сайтам WikiLeaks вытрымкі з амэрыканскай дыпляматычнай перапіскі сьведчаць аб тым, што шэраг арабскіх краін падобна краінам Захаду заклапочаныя тым, што Іран можа стаць уладальнікам ядзернай зброі. Іран заяўляе пра выключна мірным характары сваёй ядзернай праграмы.