Масква і Пецярбург разьвітваюцца з Бэлай Ахмадулінай

У Маскве ў Цэнтральным доме літаратараў сёньня адбудзецца разьвітаньне з паэткай і перакладчыцай Бэлай Ахмадулінай.

У Рускім музэі Санкт-Пецярбурга адкрыецца экспазыцыя, прысьвечаная Ахмадулінай. На выставе будуць прадстаўленыя акварэлі яе мужа, мастака Барыса Месэрэра.

Бэлу Ахмадуліну, якая памерла 29 лістапада на 74-м годзе жыцьця, пахаваюць на Новадзявочых могілках.