WikiLeaks: Замежныя дыпляматы лічаць Расею "карумпаванай аўтакратыяй"

Сыстэму ўлады ў Расеі можна вызначыць як "карумпаваную аўтакратыю", а дзейнасьць чыноўнікаў розных узроўняў нярэдка зьвязаная з арганізаванымі злачыннымі групоўкамі.

Такія ацэнкі ўтрымліваюцца ў матэрыялах з сакрэтнай перапіскі амэрыканскіх і брытанскіх дыпляматаў, якія сталі здабыткам сайту WikiLeaks, а сёньня апублікаваныя ў брытанскай газэце The Guardian.

У дакумэнтах апісаныя розныя выпадкі меркаванай карупцыі і сувязяў чыноўнікаў і спэцслужбаў з крыміналам ў Расеі. Прыводзіцца меркаваньне гішпанскага пракурора Хасэ Гансалеса, які назваў "практычна мафіёзнай дзяржавай".

Дакумэнты таксама ўтрымліваюць меркаваньне былога амбасадара ЗША ў Маскве Уільяма Бэрнса, які мяркуе, што расейскаму кіраўніцтву і асабіста Уладзіміру Пуціну "не магло быць невядома" аб змове з мэтай забойства ў Лёндане былога супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі.