Рада Эўропы асудзіла сьмяротнае пакараньне ў Іране

Рада Эўропы асудзіла сьмяротнае пакараньне праз павешаньне іранкі Шахлы Джахед, асуджанай паводле абвінавачаньня ў забойстве.

Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд сказаў, што быў “разгублены” такім бесчалавечным выракам. Паводле Ягланда, гэта яшчэ адзін доказ парушэньня іранскімі ўладамі асноўных правоў чалавека.

Раней праваабаронцы Міжнароднай Амністыі заклікалі Іран адмяніць сьмяротнае пакараньне.

Паводле дадзеных суду, Шахла Джахед забіла жонку вядомага футбаліста Насэра Мохамада Хані. Сьледчыя паведамілі, што прычына забойства – рэўнасьць да жонкі Хані, зь якім Шахла Джахед была ў блізкіх дачыненьнях.