Наваколасава — яшчэ тры гады таму вайсковы гарадок Стоўбцы-2 — ведаюць сёньня ўсе дальнабойшчыкі ад Масквы да Берасьця. Зрэшты, як і ўсе мясцовыя, называюць паселішча, аднайменна з чыгуначнай станцыяй, проста Коласава.
За 6 км ад яго — мытны пункт, дзе з кіроўцаў фур бяруць па 10 эўра за праезд па аўтабане. Тыя ж, каб не плаціць, гадамі ўжо збочваюць на гравійку Коласава — Засульле, якую разьдзяўблі да такой ступені, што дарагія мэрсэдэсы — тут да 2 тысяч дачнікаў — едуць з хуткасьцю 10 км. Але ўсё роўна, кажуць, падвескі ляцяць на раз. Прайшоўшы вузкай сьцяжынай ад станцыі праз густы гай, трапляю спачатку на тэрыторыю садовага каапэратыву «Коласава-93». Ля ўласнай «дзявяткі» корпаецца гаспадар лецішча, які ўжо пераапрануўся ў «хэбэ», 70-гадовы спадар Васіль Варышаў. Ён пацьвярджае:
Варышаў: «Некалькі разоў быў ля Засульля — там ні праехаць, ні прайсьці, бо яміны, выбоіны. Падвеска: некалькі разоў праехаў — і на тэхагляд. Дый тут да ўчастка няшчасных 500 мэтраў не праехаць...»
Мой суразмоўца вырашыў на выбары 19 сьнежня не ісьці. На шматлікія ды шматгадовыя скаргі дачнікам ня так даўно афіцыйна адказаў намесьнік старшыні стаўпецкай вэртыкалі Валерый Францкевіч. (Дарэчы, гэтае прозьвішча яшчэ ня раз усплыве ў часе аповеду). Маўляў, сёлета хапае сродкаў на рамонт усяго 3 км дарогі, і ўчастак ля Коласава — няпершачарговы. А спадар Васіль паказвае на два драўляныя гумны насупраць.
Варышаў: «Паглядзіце — 18 год трымае баракі, і якія пажаранебясьпечныя! Сама зь Менску — і не прадае, і ня хоча апрацоўваць. А на сьвятло зьбіраем грошы — „плаціць ня будзем“. Чалавек 30, што тут і не зьяўляюцца. Яны чакаюць, пакуль мы сьвятло правядзем, каб даражэй узяць за гэтыя ўчасткі...»
Карэспандэнт: «А колькі яны каштуюць пад Коласавам?»
Варышаў: «Ёсьць па 500 даляраў, па 800 — гэта „голыя“. А са сьвятлом яшчэ столькі ж можна будзе накінуць...»
Але вось і ўласна Наваколасава. Зраньня бачу на дварэ толькі мужчыну ў сіне-аранжавай робе з надпісам «Беларуская чыгунка». Знаёмлюся з рамонтнікам, спадаром Юрыем Качановічам. Стаім побач з трыма цаглянымі дамамі з пустымі вачніцамі.
Карэспандэнт: «А во дамы — з былога вайсковага гарадку?»
Качановіч: «Так, там нічога няма. Быў піянэрскі лягер „Пралеска“, стаіць на балянсе райана. Хацелі выкупіць, але як у нас — жлобяцца...»
Карэспандэнт: «А на выбары пойдзеце галасаваць?»
Качановіч: «Схаджу. Калі чэсна, палітыка сёньняшняя мяне не задавальняе. Усё зразумела?»
Да нас падбягае цётка Люся, прыбіральшчыца і прыхільніца дзеючага прэзыдэнта, якую спрабую сфатаграфаваць.
Спадарыня: «Зь мяцёлкаю мяне?» (Агульны сьмех.)
Карэспандэнт: «А чаму толькі за Лукашэнку?»
Спадарыня: «А чым дрэнна? Усё добра — усе жывыя, здаровыя, гарэлку п’юць, баб любяць. А што болей?!» (Сьмяецца.)
Мяне знаёмяць з 43-гадовым Андрэем, варыльшчыкам адзінага тут прыватнага прадпрыемства ТАА «Нёман», што ўзьнікла яшчэ ў 90-я гады мінулага стагодзьдзя. Па тых часах суразмоўца дагэтуль смуткуе.
Спадар: «Сэзонная праца, заробак у нас 500 рублёў. Пры Шушкевічу было лепей — тавары ў асноўным ішлі на экспарт па Саюзе. Пры Лукашэнку перакрытая Расея — падаткі, мыта вялікае. Аб’ём быў да 800 тонаў у год, і працавала 40 чалавек. Цяпер 26 — і 3 месяцы стаім, бо няма рынку збыту...»
Карэспандэнт: «За Лукашэнку наўрад ці галасаваць будзеце?»
Спадар: «Не пакуль...»
Карэспандэнт: «А завуць як?»
Спадар: «Прозьвішча ня трэба. Ня скончыліся „тыя“ часы...»
У мясцовай 11-годцы суботнім ранкам засьпеў у настаўніцкай толькі школьнага псыхоляга, 52-гадовую спадарыню Круцкіх.
Карэспандэнт: «Перад выбарамі звычайна адбываецца падвышэньне заробку. Прайшла інфармацыя, што найбольш цяпер выйгралі настаўнікі. Можаце пацьвердзіць?»
Круцкіх: «Надбаўкі далі ў межах 120 тысяч з кастрычніка. Абяцаюць і зь лістапада прыбавіць: вышэйшай катэгорыі — 30% да акладу, першай — на 20%. Але, вядома, не 500 даляраў. Працаваць трэба больш — у нас людзі ўлетку ягады, грыбы прадаюць, і многія няблага зарабляюць...»
Высьвятляю, што спадарыня Галіна ня першую кампанію сябра тутэйшай выбарчай камісіі на ўчастку, дзе зарэгістравана 1320 выбаршчыкаў.
Карэспандэнт: «Мусіруецца цяпер, што прэфэрэнцыі ў заробках настаўнікам дадзены, таму што бяруць удзел у фальсыфікацыі, падтасоўцы выбараў...»
Круцкіх: «У нашай выбарчай камісіі старшыня працуе ў частцы. І ў нас жорстка — бяз пашпарта не прыходзь. Усе па-рознаму галасуюць. Частка насельнікаў вельмі ўпэўнена за Аляксандра Рыгоравіча — бачна па разважаньнях людзей. Народ стабільнасьці хоча — ані ўверх, ані ўніз...»
Карэспандэнт: «Самі вызначыліся, за каго галасаваць?»
Круцкіх: «Да канца — не, хацела б усіх прэтэндэнтаў пабачыць. Каб пачуць нешта дзелавое і новае. Не хацелася б, каб перакулілі ўсё з ног на галаву ў маім узросьце...»
Суразмоўніца кажа, што яе найбольш непакоіць узроставы перакос у міграцыйных працэсах, што адбываюцца апошнімі гадамі.
Круцкіх: «Дзеці едуць працаваць і вучыцца, у нас у гарадку няма дзе. Паколькі недалёка, большасьць едзе ў Менск. І кватэры ў нас купляюць, у асноўным, зь Менску. У раённым цэнтры двухпакаёвая каштуе 30 тысяч даляраў і ў нас — альбо пакідаюць у Менску дзецям кватэры, альбо разьменьваюць на большую плошчу. І для старых, і для выхаваньня дзяцей тут добрае месца — ціхае, спакойнае, без злачынстваў, побач чыгунка...»
Аднак большасьць коласаўцаў хвалюе ў літаральным сэнсе зусім ужо зямное. Непадалёк ад цэнтру падыходжу да кабетаў, што гамоняць паміж сабой ля двухпавярховага жылога дома па вуліцы Школьнай. Тыя паказваюць на фасад.
Cпадарства: «Пабялілі, а бачыце, усе вуглы разбураныя... З нас грошы бяруць за тэхабслугоўваньне. Пад’езды цяп-ляп — усё добра. А чаму там не пафарбавалі, чаму там?.. Вы зайдзіце да Янушэвічаў — давайце завяду!»
Убачанае ў кватэры шакавала. Аблезлыя, у брудных плямінах сьцены, посуд навалены на газавую пліту, якая не працуе. Абарваны бачок у прыбіральні. Двое з чатырох братоў, седзячы на матрацы, выкалупвалі медныя «пупырышкі» зь мікрасхемаў. Старэйшы Аляксандар расказвае:
Аляксандар: «Сьцяна падае. Зьвярталіся — камісіі нічога не дапамагаюць. Паглядзелі — не вядучая. Разварочваюцца і сыходзяць. А разаб’ем сьценку — штраф дадуць. Кватэра ж непрыватызаваная. Гэта мая маці-гераіня Вера Мікалаеўна павінна жыць так! Нас пяцёра ў яе — адзін памёр, гэты не размаўляе — інвалід.
Хлопец: (шэпча) «Я самы малодшы — 23 гады...»
Аляксандар: «Бабуля з 44-га, самаму старэйшаму 39. Мы вінныя 107 тысяч — нам абрэзалі газ...»
Карэспандэнт: «Чым займаецеся?»
Аляксей: «На „шабашках“ на будоўлі, медзь во здаём...»
* * *
Нікалаенка: «Вітаем, паважаны Аляксандар Рыгоравіч! Зьвяртаюцца да вас жыхары „Стоўбцаў-2“, цяпер перайменаваных у пасёлак Наваколасава, што пражываюць па вуліцы Школьнай, дамы 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30...»
Гэта навакольныя жыхары сабраліся для канчатковага абмеркаваньня тэксту ліста ў адміністрацыю прэзыдэнта, пад якім каля сотні подпісаў. Зачытвала і камэнтавала ініцыятарка, экс-прапаршчык, пэнсіянэрка спадарыня Лілія Нікалаенка.
Нікалаенка: «Жывем у „хрушчоўках“, пабудаваных больш за 50 год таму. Капітальны рамонт не рабіўся. Дахі ў нас накрытыя рубэройдам, і ад часу пачала бурыцца яго сьцяжка з бэтону. Валіцца проста пад гаўбцы, а на двары гуляюць дзеці — крый Божа, упадзе на галаву. Улетку жыхарам уверсе немагчыма ўседзець ад сьпёкі, зімой холадна. На сходзе жыхароў гарадка старшынёй сельсавету і начальнікам ЖКГ „Коласава“ было сказана, што былі выдзеленыя на рамонт падмосткаў, цокаляў, гаўбцоў грашовыя сродкі. У нас там жывуць краты, а ўзімку паўзуць дахі. Матэрыялы расходуюцца не па прызначэньні. Іду з аптэкі — кранам падымаюць рубэройд на дах. І тут жа хаваюць праз гару пад лесьвіцу і „заганяюць“. Прапанавалі і мне. Зьвярталася ў домакіраўніцтва — рэакцыі не было. А вось сьвежы прыклад — крылі дах 27-га дома. Сярод дня пад’ехалі некалькі машын зь менскімі нумарамі, зьнялі колькі лістоў ды зьвезьлі. Зьвярталася да начальніка ўчастку Качановіч, на што той адказаў: „Заказваў машыну цэглы, а ў мяне яе забраў намесьнік старшыні райвыканкаму Францкевіч“. У 2008 годзе рабіўся частковы рамонт страхі дома 23, і тут жа ў мясцовай газэце „Прамень“ выйшаў артыкул, што рамонт зроблены цалкам. У пад’езьдзе нумар 1 былі разбураныя прыступкі. Бабулька ва ўзросьце 90 год зачапілася за арматуру і ўпала. У выніку зламала 2 рабры. Прыйшоў час ацяпляльнага сэзону. У пад’ездах дамоў 23–30 шкло часткова адсутнічае — вокны забітыя фанэрай. Уваходныя дзьверы не зачыняюцца, а гавораць пра эканомію паліўных рэсурсаў ды энэргазьберажэньне. Мы просім выслаць камісію для праверкі фінансаваньня ЖКГ Стаўбцоўскага раёну і сельсавету Наваколасава...»
Карэспандэнт: «Як вы будзеце пасьля гэтага за Лукашэнку на трэці тэрмін галасаваць?»
Спадарыні: «Лукашэнка ня ведае, што творыцца! Ня ведае...»
Усе сталыя жыхары згадваюць 50-я гады мінулага стагодзьдзя, калі пасёлак Стоўбцы-2 узьнік ля палку ракет стратэгічнага прызначэньня тыпаў Р-18-63-84, што тут базаваліся. Гэта былі «лепшыя часы», як іх называюць краязнаўца, настаўніца гісторыі, спадарыня Аксана Качановіч і ейны муж, спадар Анатоль.
Спадарства: «Жаўнеры, афіцэры будавалі пад кіраўніцтвам генэрала Алфёрава. Гарадок быў падпарадкаваны Маскве. Быў пафарбаваны, упарадкаваны. Тут былі і ракетчыкі, і зэнітчыкі — больш за 3 тысячы, да чатырох. У школе зараз 200 чалавек, калісьці было 800. Маскоўскае было фінансаваньне інфраструктуры. Гарадок быў закрытага тыпу. У крамах было ўсё дэфіцытнае, што можна было купіць у вялікіх сталіцах...»
Дзядуля, якога пазьней сустрэў на вуліцы, 19 год праслужыў старшым прапаршчыкам у зэнітна-ракетнай часьці ў лесе непадалёк.
Спадар: «Я ў Коласава прыходзіў, як у Маскву. А там палі ў печы, у прыбіральню на двор хадзі, дзяцей нясі ў жаўнерскую лазьню і палі...»
Карэспандэнт: «А завуць як?»
Спадар: «Зянон Станіслававіч...»
Карэспандэнт: «Пазьняк хіба?» (Агульны сьмех.)
Спадар: «Кіржун. А галасаваць на выбарах буду толькі за Лукашэнку, таму што вывеў Беларусь у людзі. Пайдзі ў краму — ясі, колькі хочаш...»
Ізноў працягвае спадарыня Аксана.
Аксана: «Усё ляснулася пасьля развалу Савецкага Саюзу. Ракеты былі вывезеныя, амэрыканцы сюды прыяжджалі, і мы сталі тылавой часьцю-арсэналам. Гарадок стаў не такі — бачыце, і нашы дарогі, дамы абдзёртыя, дахі цякуць. Раней самі ўсё бялілі, дрэвы стрыглі, фарбавалі. Да нас прыяжджалі з канцэртамі „Песьняры“, Маскоўскі цырк у Палац афіцэраў...»
Карэспандэнт: «І ў вас быў духавы аркестар, які выконваў „Бітлоў“?»
Тарасенка: «Тры гады таму духавы аркестар — цяпер школы мастацтваў— выконваў творы „Бітлз“ з кіраўніком Уладзімірам Татарыцкім. Дзеці зьехалі...»
Гэта ўжо мастацкі кіраўнік мясцовага цэнтру культуры Дыяна Тарасенка. Кажа, што ў яе «ўстойліва пэсымістычны настрой».
Карэспандэнт: «Заробкі вам паднялі перад выбарамі?»
Тарасенка: «На 30%, кажуць, атрымаем у сьнежні. Мы ўжо столькі год верым, а нічога не мяняецца ў гэтай культуры, акрамя як у горшы бок. Ня хочуць людзі прыходзіць — ва ўсіх кампутары, DVD. Апаратуры нам не даюць, грошай не выдзяляюць — што мы можам зрабіць? У бібліятэку ходзяць, але не хапае дыскатэк, шоў, сьвятаў, бо няма за што рабіць...»
Карэспандэнт: «Галасаваць пойдзеце?»
Тарасенка: «Абавязкова. Абы не было горш, калі нехта прыйдзе. Напэўна, будзем галасаваць за трэці тэрмін...»
Тым часам у хаце Качановічаў да нас з Аксанай далучыўся гаспадар — спадар Анатоль, які яшчэ 2 гады таму быў дырэктарам школы і міжволі стаў ахвярай «адміністрацыйна-палітычных рэпрэсій».
Анатоль: «Я 21 год аддаў школьнай працы. Прыехала камісія зь Менску, я паказаў усе недахопы па школе — тут дах цячэ, гэта развалілася. Старшыні райвыканкаму не спадабалася — Радзюку, ён зараз сядзіць за карупцыю, начальнік адукацыі быў яго стаўленік. Яны сказалі за ноч знайсьці чалавека, а мяне прымусіць напісаць па ўласным жаданьні. Школа ў мяне была на добрым рахунку — ад 40 да 50% паступалі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. Тады я моцна пакрыўдзіўся на ўсю гэтую сыстэму і пайшоў...»
Зараз спадар Анатоль працуе ў ВОХРы вартаўніком.
Карэспандэнт: «У вайсковай частцы колькі зараз наваколасаўцаў?»
Анатоль: «70 чалавек у вайсковай ахове, 50% — з былых прапаршчыкаў і афіцэраў. Сярэдні заробак — мільён 100 тысяч. Але ў нас дом на Спартовай, 3 пабудаваны ў 1960 — цякуць усе трубы, дахі, сантэхніка. Дык яна ж службовая, мо забяруць праз 8 год у мяне...»
Карэспандэнт: «Прыватызаваць ня маеце магчымасьці?»
Анатоль: «У нас не было 10 год пражываньня. З намі заключылі дамову да 2018-га, а там ніхто ня ведае, ці дазволяць перавесьці са службовай у дзяржаўную. Так многія ў нас жывуць. Мне пад 50 год — куды мне будавацца і за якія грошы?!»
Аксана: «У нас моладзь будуе па ільготным крэдыце. Але крэдыты трэба адразу гасіць на 50% — мы не пайшлі запісвацца ў каапэратыў...»
Карэспандэнт: «А галасаваць пойдзеце?»
Спадарства: «Пойдзем. З усіх я Някляева ведаю, як паэта... Я скончыў некалі філфак БДУ і ведаю, хто такі Някляеў. І дзеці ведаюць яго песьні... А дзеці ціхенька пытаюцца: глядзелі „Хроснага Бацьку“?.. У нас таксама ў часьці прыйшлі некаторыя — „ня можа быць такога!“ Там ня надта пагаворыш. Уявіце — старшы прапаршчык, у яго пэнсія 700 тысяч і тут мільён 200 атрымлівае — чаму ня жыць? Тут нідзе такога заробку ня маюць у раёне. Падпалкоўнік прыйшоў у ВОХР — у яго толькі пэнсіі мільён...»
На дварэ мяне ўжо чакалі кабеты з суседняга дома — вестка пра прыезд карэспандэнта зь Менску пасьпела разьнесьціся па пасёлку.
Спадарыня: «А можна, каб вы да нас падышлі? Паглядзіце, якія зацёкі...»
Спадарыня Натальля ў пад’езьдзе знаёміць з 35-гадовай дзяжурнай па пераезьдзе Алай Недзень. Тая жыве на верхнім паверсе.
Ала: «У нас па дакумэнтах дах з мэталадахоўкі, падлога паркетная, асфальт ляжыць — Радзюк напісаў. А як пачалі прыватызаваць — дах ва ўсіх розны. У гэтым Коласаве няма ані ўлады, ані грошай ніякіх не выдзяляецца — забыты Богам куток. У нас дагэтуль не было на слупах сьвятла — відаць, перад выбарамі ўключылі. А хто будзе за яго плаціць, калі райвыканкам не выдзяляе сельсавету грошы, хоць тут і маладыя сем’і, школа?! Што ён ёсьць, што няма — аднолькава...»
Карэспандэнт: «Што трэба рабіць — уладу мяняць?»
Ала: «Трэба! Галасаваць пайду, я нават ня ведаю, за каго. Да 19-га падумаю — мо прыйдзе нехта новы...»
Натальля: «Прыходзілі — я падпісалася за Лукашэнку. А галасаваць за яго ня буду!»
http://maps.google.com/maps/ms?f=q&source=s_q&hl=en&geocode=&ie=UTF8&msa=0&msid=103600678178428685206.00046355b62ab3e327e28&ll=53.712965,26.998901&spn=0.568931,1.447449&z=9&iwloc=lyrftr:msid:103600678178428685206.00046355b62ab3e327e28,0004965f89eff1ed52d09,53.520717,26.924744,0,-32&output=embed
Падарожжы Свабоды