Пан Гі Мун выказаўся за пашырэньне Рады бясьпекі ААН

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаўся за пашырэньне Рады бясьпекі. У інтэрвію Радыё Свабода Пан Гі Мун, які знаходзіцца ў Астане, адзначыў, што Рада Бясьпекі "павінна адпавядаць новай сытуацыі і праблемам 21 стагодзьдзя". Пан Гі Мун не назваў канкрэтных краінаў, якія маглі б стаць новымі сталымі сябрамі Рады. Раней прэзыдэнт ЗША Барак Абама падтрымаў намер Індыі атрымаць такі статус.

Цяпер у Раду Бясьпекі ААН уваходзяць 15 краінаў, зь якіх пяць зьяўляюцца сталымі сябрамі, якія маюць права вета.