Выйшла з друку другая кніга Вячаслава Ракіцкага "Беларуская Атлянтыда". Яе склалі выбраныя перадачы, што гучалі на Радыё Свабода ў аднайменнай праграме цягам апошніх чатырох гадоў. Гэта новая кніга "Бібліятэкі Свабоды XXI стагодзьдзя". Сваімі першымі чытацкімі ўражаньнямі ад яе дзеліцца паэт і журналіст Глеб Лабадзенка.
"Я зь нецярпеньнем чакаў выхаду другой кнігі "Беларускай Атлянтыды", таму што першая стала для мяне ня тое што настольнай, але і кішэннай, заплечнікавай і гэтак далей. Пра посьпех першай кніжкі я меркаваў па тым факце, наколькі неахвотна хацелі мне яе вяртаць людзі, якія бралі яе ў мяне пачытаць, наколькі хутка яна стала рарытэтам і бібліяграфічнай рэдкасьцю. Сапраўды, першая кніга ўнікальная тым, што яе можна чытаць запар ад пачатку да канца, а можна чытаць як энцыкляпэдыю, разгортваючы на любой старонцы і спасьцігаючы ўсё новыя і новыя глыбіні нацыянальнай самасьвядомасьці і нацыянальнай самаідэнтычнасьці.
Я лічу, што ўвогуле кнігу "Беларуская Атлянтыда" Вячаслава Ракіцкага можна параўнаць з "Каласамі пад сярпом тваім" Уладзімера Караткевіча. Калі і адну, і другую кнігу даць у рукі непадрыхтаванаму чытачу, то яна можа зрабіць яго беларусам".