Эквадор можа даць прытулак заснавальніку WikiLeaks

Намесьнік міністра замежных справаў Эквадору Кінта Лукас заявіў, што ягоная краіна запросіць на жыхарства заснавальніка сайта WikiLeaks Джуліяна Эсанжа, калі яму спатрэбіцца прытулак. Эсанж – ураджэнец Аўстраліі – разьмясьціў на сваім сайце сотні тысяч амэрыканскіх дакумэнтаў пра вайну ў Аўганістане, Іраку, а таксама дыпляматычную перапіску, што выклікала абурэньне Вашынгтону.

У панядзелак генэральны пракурор Аўстраліі заявіў, што вывучае пытаньне, ці не парушыў Эсанж нейкія аўстралійскія законы. Раней Швэцыя абвясьціла ў міжнародны вышук Эсанжа паводле абвінавачваньня ў згвалтаваньні і сэксуальных дамаганьнях.