ПАРЭ і АБСЭ: выбары ў Малдове адпавядалі міжнародным стандартам

Назіральнікі ад ПАРЭ і АБСЭ заявілі аб тым, што парлямэнцкія выбары ў Малдове адпавядалі міжнародным стандартам.

"Гэтыя выбары ўмацавалі дэмакратыю ў Малдове. Аднак неабходна будзе таксама вырашыць і шэраг недахопаў", – заявіў кіраўнік місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ Пітэр Айгер.

У сваю чаргу, кіраўнік дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Індрэк Саар павіншаваў грамадзян Малдовы з тым, што яны "паводзілі сябе ў адпаведнасьці з дэмакратычнымі прынцыпамі ў ходзе перадвыбарчай кампаніі і ў дзень выбараў".