У Гомелі грамадзкія актывісты агітуюць за кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Някляева кругласутачна: у ноч на 28 лістапада яна арганізавалі мабільны пікет.
Як паведаміў БелаПАН удзельнік пікету Яўген Якавенка, яны езьдзілі па горадзе на машыне з нацыянальнай сымболікай і плякатамі ў падтрымку Уладзімера Някляева, падбіралі мінакоў і бясплатна развозілі іх па дамах. На вуліцы моцна пахаладала і такая дапамога людзям была вельмі дарэчы. Адначасна пераконвалі грамадзян галасаваць за Уладзімера Някляева.
Гомельскія актывісты таксама езьдзяць па шматлюдных месцах горада і заклікаюць грамадзян глядзець выступленьне Уладзімера Някляева па тэлебачаньні 3 сьнежня.