Дзяржаўныя газэты зьмясьцілі праграму Аляксандра Лукашэнкі
«19 сьнежня нам трэба будзе прыняць адказнае рашэньне. Неабходна не проста вызначыцца з імем прэзыдэнта. Мы будзем выбіраць далейшы шлях развіцьця краіны, будучыню сваю, сваёй сям’і, родных і блізкіх, нашай Беларусі!
Я іду на гэтыя выбары з цьвёрдай верай у паспяховую будучыню роднай Айчыны. Нам шмат чаго ўдалося стварыць за апошнія гады. Мы пераадолелі нямала праблем і набылі бясцэнны вопыт.
Цяпер той час, калі трэба імкліва рухацца наперад і дасягнуць большага. Перакананы: гэта нам пад сілу.
На выбраным шляху мы былі рэалістамі: не будавалі «паветраных замкаў», не здраджвалі сваім прынцыпам! Мы рабілі цяжкую, але патрэбную для дзяржавы работу РАЗАМ!» — зьвяртаецца да выбарцаў кандыдат ў прэзыдэнты Аляксандр Лукашэнка.
Далей ідуць разьдзелы ягонай праграмы: «Што мы зрабілі», «Што мы зробім» і «Нашы галоўныя мэты». Разьдзелы выкладзеныя гэтак жа ляканічна, як і ўступ. Першы сказ кожнага абзацу набраны тлустым шрыфтам, далей ідзе звычайны шрыфт. Прыкладам: «Будаваць 10 мільёнаў квадратных мэтраў жыльля за год. Да канца пяцігодкі на кожнага жыхара Беларусі будзе прыпадаць не меньш за 28 квадратных мэтраў жыльля за год. Узровень даходаў павінен даваць магчымасьць сем’ям набыць уласнае жыльлё на працягу пяці гадоў».
Праграму Аляксандра Лукашэнкі камэнтуе эканаміст Леанід Заіка.
«У Лукашэнкі адпрацавана схема замбіраваньня насельніцтва, якая вельмі простая. Першае — гэта стаўка на асабістую харызму. Другое — ніяк не раўняцца на іншых кандыдатаў, як Някляеў альбо Саньнікаў. І трэцяе — гэта не асабліва забіваць галовы выбарцам.
Вось гляджу на ўступ ягонай праграмы: «… выбраць далейшы шлях разьвіцьця краіны». Але навошта выбіраць, ён жа сам сказаў, што ўжо ўсё выбралі.
Далей: «…не будавалі паветраных замкаў». Насамрэч паветраных замкаў пабудавана больш чым дастаткова. Адносіны з Расеяй — гэта такі паветраны замак, пасьля якога Лукашэнку ня хочуць бачыць у Крамлі. Там мы яго больш ня ўбачым, запэўніваюць расейскія адмыслоўцы. І гэтак ва ўсёй праграме — пішуць пра разьвіцьцё чалавечага патэнцыялу, але я мяркую, што ніякі чалавечы патэнцыял у нас не разьвіваецца, акрамя аднаго: патэнцыялу ўмацаваньня ўлады чыноўнікаў і намэнклятуры.
Глядзім у разьдзел «Што мы зрабілі»: «Абаранілі краіну ад рабаваньня»… Тут магу зь ім пагадзіцца, бо Лукашэнка спыніў прыватызацыю. Але цяпер ён будзе прадпрыемствы распрадаваць з прычыны дрэннага кіраваньня і абсалютна непрафэсійных чыноўнікаў, якіх ён набраў адусюль.
«Выстаялі ў сусьветным крызысе». Сусьветны крызыс ніякага рэзкага абвалу эканомік ня выклікаў, хай не падманваюць памочнікі, якія пісалі гэты тэкст. Падзеньне было на ўзроўні 2-7 % — і ўсё. Адзінае, што павялічылася беспрацоўе як вынік структурных зьменаў у эканоміцы, што збольшага пазытыўна.А вось у нас абвал быў, наш экспарт абваліўся на 40%, а ў Расеі на 50%.
Наступная тэза — «выратавалі сяло». Вось дык так! «Цяпер Беларусь ня толькі есьць свой хлеб, але і стала атрымліваць мільярды». Так, пачала атрымліваць мільярд ад экспарту малака і малочных вырабаў, але гэта зрабілі каровы, а не Аляксандр Рыгоравіч і ягоныя памочнікі. Проста на сусьветным рынку павялічыліся цэны на малако, і мы зараз больш атрымліваем ад продажу малочных вырабаў, чым ад продажу трактароў. Але наконт «выратавалі сяло» — гэта няпраўда. Вёску ня выратавалі, ёй прызначылі павольнае згасаньне. Збольшага наша аграрная эканоміка дае вельмі дарагія харчы. Мяркую, калі больш адкрыюцца межы з Польшчай і Літвой, нашы працаўнікі сельскай гаспадаркі будуць езьдзіць туды за харчамі.
Яшчэ тэза, што мы «ўваходзім у чацьвёрку найлепшых рэфарматараў эканомікі». У ліку гэтых «рэфарматараў» такія краіны, што лепш іх не называць, таму іх і не называюць. Бо гэта краіны трэцяга сьвету, якія робяць першыя крокі ў лібэралізацыі эканомікі.
«Забясьпечылі поўную занятасьць» — гэта як сказаць. 600 тысяч у Расеі працуюць, зьехалі нашы беспрацоўныя, бо ім тут няма працы. А увогуле пад 1 мільён уцяклі з Беларусі. І ня дзіва. Бо калі лекар, малады спэцыяліст, атрымлівае 330-350 тысяч рублёў, дык прабачце, гэта не занятасьць, гэта горш за беспрацоўе. Трэба яшчэ хадзіць на працу, трэба там нешта паесьці, а табе плацяць усяго 100 даляраў.
«Пабудавалі дзясяткі мільёнаў квадратных мэтраў…» Так, пабудавалі. Але пабудова гэтага жыльля ёсьць другім рабаваньнем працоўных. Першае рабаваньне было, калі людзі згубілі грошы ў ашчадных банках. Другое палягае ў тым, што квадратны мэтар мусіць каштаваць 400 даляраў, нават 380, а ён прадаецца па 1000-1200 даляраў. Такім чынам праз жыльлё ў людзей забіраюць грошы з кішэні, бо гэта вельмі дарагое жыльлё. На ім багацеюць чыноўнікі, намэнклятура — усе, хто раздае кавалкі зямлі. Лепш бы такія дамы не будавалі — гэта панэльныя дамы, якія будуць „культурным слоем“. Праз 200 гадоў нашы нашчадкі будуць здабываць будаўнічыя матэрыялы з гэтага бэтону.
Разьдзел «Нашы галоўныя мэты». Вось пастаўлена мэта «Стварыць новае аблічча беларускай эканомікі». Сама мэта — 100 моцных інвэстыцыйных праектаў — гэта неразумная мэта. Разумею «моцны аўтамабіль», «моцны карабель» — а што такое «моцны інвэстыцыйны праект»? Напісана для паперы, у мэтах агітацыі. Нам дастаткова 3-4 добрыя інвэстыцыйныя праекты, пэрспэктыўныя, зьвязаныя з разьвіцьцём нашай электронікі, нанатэхналёгій.
«Экспарт харчоў да 7 мільярдаў» — ведаеце, гэта праблемна. Украіна тут нам не дазволіць. Украіна выходзіць у чацьвёрку самых вялікіх экспарцёраў харчовых прадуктаў. Наўрад ці мы зможам зь імі канкурыраваць. Ва ўсякім разе хай на гэтую тэму пагаворыць з Януковічам.
«Даць поўную свабоду ініцыятыве» — добра. «Зьнізіць падаткі» — таксама. Толькі чаму гэтак позна? Калі б гэта быў 1996 год, мне б, магчыма, гэта спадабалася, але ўжо 2010-ты
Калі падсумаваць мае ўражаньні — гэта не праграма, а агітка. Майскія заклікі ЦК ВКП(б) ў 1956-ым годзе. Я памятаю той час — гэта вельмі падобна. Толькі што зьявіліся новыя тэрміны — нанатэхналёгіі, інтэрнэт — а так ўсё тое самае».
«19 сьнежня нам трэба будзе прыняць адказнае рашэньне. Неабходна не проста вызначыцца з імем прэзыдэнта. Мы будзем выбіраць далейшы шлях развіцьця краіны, будучыню сваю, сваёй сям’і, родных і блізкіх, нашай Беларусі!
Я іду на гэтыя выбары з цьвёрдай верай у паспяховую будучыню роднай Айчыны. Нам шмат чаго ўдалося стварыць за апошнія гады. Мы пераадолелі нямала праблем і набылі бясцэнны вопыт.
Цяпер той час, калі трэба імкліва рухацца наперад і дасягнуць большага. Перакананы: гэта нам пад сілу.
На выбраным шляху мы былі рэалістамі: не будавалі «паветраных замкаў», не здраджвалі сваім прынцыпам! Мы рабілі цяжкую, але патрэбную для дзяржавы работу РАЗАМ!» — зьвяртаецца да выбарцаў кандыдат ў прэзыдэнты Аляксандр Лукашэнка.
Далей ідуць разьдзелы ягонай праграмы: «Што мы зрабілі», «Што мы зробім» і «Нашы галоўныя мэты». Разьдзелы выкладзеныя гэтак жа ляканічна, як і ўступ. Першы сказ кожнага абзацу набраны тлустым шрыфтам, далей ідзе звычайны шрыфт. Прыкладам: «Будаваць 10 мільёнаў квадратных мэтраў жыльля за год. Да канца пяцігодкі на кожнага жыхара Беларусі будзе прыпадаць не меньш за 28 квадратных мэтраў жыльля за год. Узровень даходаў павінен даваць магчымасьць сем’ям набыць уласнае жыльлё на працягу пяці гадоў».
Праграму Аляксандра Лукашэнкі камэнтуе эканаміст Леанід Заіка.
«У Лукашэнкі адпрацавана схема замбіраваньня насельніцтва, якая вельмі простая. Першае — гэта стаўка на асабістую харызму. Другое — ніяк не раўняцца на іншых кандыдатаў, як Някляеў альбо Саньнікаў. І трэцяе — гэта не асабліва забіваць галовы выбарцам.
Вось гляджу на ўступ ягонай праграмы: «… выбраць далейшы шлях разьвіцьця краіны». Але навошта выбіраць, ён жа сам сказаў, што ўжо ўсё выбралі.
Далей: «…не будавалі паветраных замкаў». Насамрэч паветраных замкаў пабудавана больш чым дастаткова. Адносіны з Расеяй — гэта такі паветраны замак, пасьля якога Лукашэнку ня хочуць бачыць у Крамлі. Там мы яго больш ня ўбачым, запэўніваюць расейскія адмыслоўцы. І гэтак ва ўсёй праграме — пішуць пра разьвіцьцё чалавечага патэнцыялу, але я мяркую, што ніякі чалавечы патэнцыял у нас не разьвіваецца, акрамя аднаго: патэнцыялу ўмацаваньня ўлады чыноўнікаў і намэнклятуры.
Глядзім у разьдзел «Што мы зрабілі»: «Абаранілі краіну ад рабаваньня»… Тут магу зь ім пагадзіцца, бо Лукашэнка спыніў прыватызацыю. Але цяпер ён будзе прадпрыемствы распрадаваць з прычыны дрэннага кіраваньня і абсалютна непрафэсійных чыноўнікаў, якіх ён набраў адусюль.
«Выстаялі ў сусьветным крызысе». Сусьветны крызыс ніякага рэзкага абвалу эканомік ня выклікаў, хай не падманваюць памочнікі, якія пісалі гэты тэкст. Падзеньне было на ўзроўні 2-7 % — і ўсё. Адзінае, што павялічылася беспрацоўе як вынік структурных зьменаў у эканоміцы, што збольшага пазытыўна.
Сусьветны крызыс ніякага рэзкага абвалу эканомік ня выклікаў. А вось у нас абвал быў.