Кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў пасьля свайго выступу на тэлебачаньні сустрэўся з выбарцамі. Падчас гэтай сустрэчы ён выступіў зь некалькімі заявамі, у тым ліку выказаў пагрозу падаць у суд на Лукашэнку.
Некаторыя жыхары Менску выступ Уладзімера Някляева па БТ змаглі паглядзець на дварэ: насупраць кінастудыі «Беларусьфільм» быў усталяваны тэлевізар.
Менчукі выказвалі свае ацэнкі прамовы апазыцыйнага кандыдата:
Пэнсіянэрка: «Я паважаю разумных людзей. Што сядзець на кухні? Вы маладыя і павінны ісьці наперад. Някляеў малайчына, сьмелы чалавек. Ён жыцьцём рызыкуе, а ідзе на выбары».
Спадар: «Думаю, што гэта першае такое выступленьне па тэлебачаньні, якое маглі ўбачыць і простыя людзі, зь вёскі, хто незалежных газэт не чытае, а па тэлевізары можа першы раз і ўбачыў».
Дзяўчына: «Мне падаецца, што ён даволі шчыра кажа, што яму набалела ўся гэтая сытуацыя. Маё асабістае меркаваньне, што з усіх 10 кандыдатаў, якіх мы зараз маем, гэты, напэўна, самы годны на пасаду прэзыдэнта».
Адразу пасьля выступу Ўладзімер Някляеў прыйшоў да выбарцаў і выступіў яшчэ з адной прамовай.
Ён разважаў пра дыктатуру ў Беларусі, пра пэнсіі, заробкі і цэны, пра адносіны з Расеяй. Асаблівую ўвагу зьвярнуў на ўчарашнюю заяву Лукашэнкі аб тым, што ён мае факты наконт таго, што кампанію Някляева нібыта фінансуе Расея:
«У тым выпадку, калі ён гэтыя факты не прадставіць, я вымушаны буду падаць у суд. Таму што гэта ёсьць наўпростае супрацьдзеяньне маёй выбарчай кампаніі. У краіне ёсьць сымпатызуючыя ня толькі разьвіцьцю адносін Беларусі і Расеі, але і разьвіцьцю адносін Беларусі ды Эўразьвязу. Я як кандыдат выступаю за разьвіцьцё адносін у абодва бакі, бо ў гэтым выгада Беларусі».
Паводле спадара Някляева, Лукашэнка сваімі абвінавачаньнямі мог адштурхнуць ад яго дзясяткі тысяч выбарцаў, якія, як і сам Някляеў, падтрымліваюць інтэграцыю Беларусі ў Эўразьвяз.
Многіх выбарцаў, якія прыйшлі пагутарыць зь Някляевым, цікавіла адна і тая ж праблема:
Спадар: «Я разумею вас, усю гэтую дзявятку, і хацеў бы вельмі, і гэтага многія хочуць, каб вы былі адной кампаніяй…»
Спадарыня: «Ці можаце вы аб’яднацца ўсе дзевяць разам супраць аднаго?»
Някляеў: «Я за тое, каб гэта сталася, быў з самага пачатку. Пасьля я ім сказаў, што калі ўжо так не выпадае вам, хлопцы, адзінага абраць, давайце падумаем варыянт, як нам усім зьняцца… Пазьней мы вырашылі аб’яднацца з Саньнікавым, арганізаваць цэнтар сілы… І я ўсім сказаў: дзьверы не зачыненыя».
Пасьля Някляева па БТ мусіў выступаць Лукашэнка. Але ён праігнараваў магчымасьць звароту да выбарцаў у якасьці кандыдата на прэзыдэнта. Замест выступу Лукашэнкі па БТ паказалі перадачу пра беларускія балоты і пушчы.
Your browser doesn’t support HTML5