26 лістапада, у дзень 80-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча, у Менску пройдуць дзьве музычныя вечарыны ў гонар выбітнага нацыянальнага пісьменьніка і сяброўскія сустрэчы ля месца ягонага пахаваньня на Ўсходніх могілках.
Першыя імпрэзы да 80-годзьдзя Ўладзімера Караткевіча адбыліся ў Менску 23 лістапада: паэтычная — у бібліятэцы імя Пушкіна і музычная ў філярмоніі. 26 лістапада філярмонія працягвае распачатую тры дні таму праграму, якую арганізатары назвалі “Апостал”. Мастацкі кіраўнік імпрэзы Віктар Скарабагатаў кажа, што музыкі зьвярталіся і будуць зьвяртацца да твораў Караткевіча. У сёньняшняй праграме — амаль спрэс прэм’еры:
“Будуць упершыню выкананыя тры казкі Караткевіча, музыку да іх напісаў Сяргей Бельцюкоў. “І сьніў Адам” — Галіна Гарэлава напісала на гэты верш музычную карціну. Таксама прэм’ера. Уладзімер Байдаў напісаў шэраг п’ес, якія прагучаць сёньня. Прагучыць “Кастусь Каліноўскі”, гэта вакальная паэма, якую калісьці напісаў для мяне Вячаслаў Кузьняцоў. Яна была ягонай дыплёмнай працай на заканчэньне кансэрваторыі, цяпер яе будзе выконваць саліст опэры Сяргей Лазарэвіч”.
У фае філярмоніі разгорнутая вялікая кніжна-дакумэнтальная выстава, падрыхтаваная бібліятэкай Акадэміі навук. А ў самой канцэртнай залі імя Шырмы на трэцім паверсе, дзе адбудзецца канцэрт, экспануюцца ўнікальныя фотаздымкі з жыцьця Ўладзімера Караткевіча. Да ўсяго гледачам прапануецца мультымэдыйная праграма пра славутага пісьменьніка, якую стварыла сцэнарыстка імпрэзы, доктарка багаслоўя Ірына Дубянецкая.
А ў палацы чыгуначнікаў увечары 26 лістапада адбудзецца канцэрт барда Зьмітра Вайцюшкевіча. Падчас выступу прагучаць кампазыцыі з новага ягонага альбома “Беларуская песьня”, на якім дванаццаць песьняў на вершы Ўладзімера Караткевіча.
“Беларуская песьня” — гэта адказы на ўсе пытаньні, якія былі напісаныя Караткевічам даўным-даўно”, — гаворыць Зьміцер Вайцюшкевіч.
Абодва канцэрты пачнуцца ўвечары а 19-й. Удзень жа сябры і прыхільнікі творчасьці Караткевіча прыйдуць да месца ягонага спачыну на Ўсходніх могілках сталіцы.
“Канечне, хоць на кароткі час, хоць на некалькі хвілінак прыйду, каб павіншаваць Валодзю зь ягоным 80-годзьдзем, – гаворыць паэт Генадзь Бураўкін. – Вазьму некалькі кветачак, пастаю каля помніка над ягонай магілай, успомню ягоныя вершы, успомню, як мы зь ім у Воршы тры месяцы над Дняпром хадзілі, гаманілі, дзяліліся і плянамі, і радасьцямі. Вось такім чынам у гэты дзень яшчэ раз успомню Валодзю, яшчэ раз пакланюся яго сьветлай памяці, яго выдатнаму таленту”.
Вялікія сьвяточныя імпрэзы ў гонар Уладзімера Караткевіча ладзяцца сёньня на ягонай радзіме ў Воршы.